Вы тут

Навіны сталіцы


Атры­маць жыл­лё і па­леп­шыць жыл­лё­выя ўмо­вы ў 2018 го­дзе змаг­лі 2,1 ты­ся­чы мін­чан, якія ста­яць на ўлі­ку для па­ляп­шэн­ня жыл­лё­вых умоў. Пра гэ­та ка­рэс­пан­дэн­ту агенц­тва «Мінск-На­ві­ны» па­ве­да­мі­лі ў га­лоў­ным ста­тыс­тыч­ным упраў­лен­ні го­ра­да Мін­ска. Ся­род іх 600 ма­ла­дых сем'­яў, 600 шмат­дзет­ных сем'­яў і 200 гра­ма­дзян (сем'­яў), якія ма­юць пра­ва на атры­ман­не жы­лых па­мяш­кан­няў са­цы­яль­на­га ка­ры­стан­ня. Па­вод­ле ста­тыс­тыч­ных да­ных, на ўлі­ку для па­ляп­шэн­ня жыл­лё­вых умоў на ка­нец 2018 го­да зна­хо­дзі­лі­ся 198,7 ты­сяч жы­ха­роў ста­лі­цы, што на 4,3 ты­ся­чы менш, чым на ка­нец 2017 го­да.


Кож­ны спа­жы­вец ста­лі­цы за­раз вы­ка­рыс­тоў­вае ў ся­рэд­нім 3,9 ку­ба­мет­ра ва­ды ў ме­сяц, у той час як у 2005 го­дзе гэ­ты па­каз­чык скла­даў 8 ку­ба­мет­раў, па­ве­да­міў ка­рэс­пан­дэн­ту агенцтва «Мінск-На­ві­ны» на­чаль­нік цэнт­ра па раз­лі­ках са спа­жыў­ца­мі «Ва­да­збыт» УП «Мінск­во­да­ка­нал» Ва­сіль Ана­ніч. «У дзень на ча­ла­ве­ка пры­хо­дзіц­ца пры­клад­на 127 літ­раў — прак­тыч­на як у Еў­ро­пе, — ска­заў В. Ана­ніч. — Та­му што лю­дзі ста­лі па-гас­па­дар­ску ста­віц­ца да каш­тоў­на­га пры­род­на­га рэ­сур­су і ва­ду эка­но­мяць. Гэ­та­му па­спры­я­лі ў тым лі­ку ўстаноў­ка лі­чыль­ні­каў і па­вы­шэн­не та­ры­фаў». Па сло­вах В. Ана­ні­ча, у Мін­ску ўста­ноў­ле­на ка­ля 1 млн 800 тыс. пры­бо­раў улі­ку спа­жы­ван­ня ва­ды. Імі аб­ста­ля­ва­на 98 % жы­ло­га фон­ду і 89 % пры­ват­на­га сек­та­ра (15 тыс. до­ма­ўла­дан­няў). Пры­клад­на адзін раз на 4-5 га­доў лі­чыль­ні­кі пра­хо­дзяць пра­вер­ку на па­цвяр­джэн­не іх мет­ра­ла­гіч­най дак­лад­нас­ці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».