Вы тут

Партал «Зялёны двор разам!» запрацаваў у сталіцы


Тут адлюстраваны сеткі камунікацый амаль усіх мінскіх двароў і абазначана, дзе на гэтых тэрыторыях у перспектыве збіраюцца нешта рабіць, капаць і будаваць. Усё дзеля таго, каб азеляняць, добраўпарадкаваць і ўпрыгожваць двары правільна, адзначаюць стваральнікі праграмы.


Арганізатары спадзяюцца далучыць да праекта як мага больш людзей і максімальна ўлічыць усе нюансы пры азеляненні тэрыторый. У праграму ўнесены не ўсе двары, у прыватнасці ёсць яшчэ 600 тэрыторый таварыстваў уласнікаў, якія знаходзяцца на самаабслугоўванні, аднак спецыялісты спадзяюцца, што ніводзін не застанецца без увагі.

На думку намесніка старшыні Мінгарвыканкама Аляксандра ДАРАХОВІЧА, на партале пакуль з'явіліся двары, якія патрабуюць найперш увагі адносна азелянення, а з часам партал будзе ўдасканальвацца.

Каб не марнаваць нічыю ініцыятыву, на тэрыторыях абазначылі месцы, дзе дазволена саджаць дрэвы, дзе — не, дзе можна ўладкаваць толькі куст. Пакуль тут 365 участкаў. А больш за сотню мінчан ужо зарэгістраваліся на сайце і выказалі намер паўдзельнічаць у азеляненні.

— Мы хочам, каб гэты прадукт быў якасны. Каб не было так, што высадзілі дрэвы і палажылі асфальт, а пасля сталі ўкладваць кабель. Ды і жыхары часта самі саджаюць дрэва каля дома, ганка, адмосткі будынка, а пасля расліна разбурае каранямі нават тратуар. Наша задача — зрабіць так, каб пасля не пераробліваць, а расліны ўпрыгожвалі наш горад і не стваралі нязручнасцяў, — расказаў Аляксандр Дараховіч. — Стараліся прадумаць мноства дэталяў. Улічана многае, але, думаю, не ўсё, таму мы адкрытыя для дыялогу, таму што толькі разам з грамадзянамі мы дасягнём патрэбнага выніку.

Белыя плямы на карце сведчаць, напрыклад, пра тое, што тэрыторыі яшчэ будуць забудоўвацца. Сінія — месцы, дзе можна саджаць, і кожны жыхар можа накіраваць свае запыты і прапановы ў ЖКГ раёна. Добрым пачынаннем намеснік старшыні лічыць жывыя загарадзі ці кампазіцыі з квітнеючых кустоў, якія пры правільнай пасадцы будуць не толькі закрываць тэрыторыю двара, але і выконваць эстэтычную функцыю.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».