Вы тут

Расія забараніла ўвоз яблыкаў і груш з Беларусі


Рассельгаснагляд з 12 красавіка забараняе ўвоз яблыкаў і груш з Беларусі, бо не выключае, што пад выглядам беларускай прадукцыі ў Расію можа пастаўляцца прадукцыя з краін, у дачыненні да якіх уведзены харчовыя санкцыі. Пра гэта піша "Інтэрфакс" са спасылкай на кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта.


Фота: pixabay.com

Паводле яго слоў, з 1 па 7 красавіка на мяжы было затрымана 36 машын з гэтай прадукцыяй без дакументаў. Ён падкрэсліў, што садавіну спрабавалі завезці незаконна.

Акрамя таго, затрымана 66 машын з яблыкамі і грушамі, якія фітасанітарная служба Беларусі сертыфікавала як садавіна беларускага паходжання, аднак, як нагадаў Данкверт, у мінулым годзе "беларускія калегі нам заяўлялі, што айчынныя яблыкі і грушы ў іх скончыліся яшчэ ў лютым".

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.