Вы тут

Да Гульняў прывядуць якасныя дарогі


Адпаведныя службы гатовыя да мультыспартыўнай падзеі.

Работа па стварэнні якасных дарог у краіне напярэдадні ІІ Еўрапейскіх гульняў вялася ўжо даўно, працягваецца яна і цяпер. Пытанне датычыцца не толькі дарожна-вулічнай сеткі Мінска, але і асноўных магістраляў, якія вядуць з Расіі і Еўрапейскага саюза. Рыхтуецца да Гульняў і транспартная інфраструктура горада, тут вядзецца падрыхтоўка пасажырскіх тэрміналаў аэравакзальнага комплексу і падрыхтоўка чыгуначнага вакзала, у тым ліку закупка адпаведнага абсталявання для набыцця электронных білетаў.


Вялікую ўвагу гарадскія ўлады і дарожныя службы аддалі стану праезнага палатна і тратуараў. Спецыялісты «Гаррамаўтадара Мінгарвыканкама» летась правялі абследаванне вуліц, мастоў і пуцеправодаў горада, па выніках праверкі быў вызначаны і сфарміраваны пералік аб'ектаў, якія падлягаюць рамонту. Так, ужо ў 2018 годзе зроблены рамонт з поўнай заменай пакрыцця праезнай часткі транспартнага калідора агульнай плошчай 402 тысячы квадратных метраў. «Гэта праспекты Незалежнасці, Пераможцаў, Жукава, вуліцы Арлоўская, Аранская, Прытыцкага, — расказвае галоўны інжынер «Гаррамаўтадара Мінгарвыканкама» Яраслаў Паўлоўскі. — На кальцавой дарозе заменена пакрыццё агульнай працягласцю чатыры кіламетры. Выкананы рамонт тратуараў на плошчы 18 тысяч квадратных метраў. Таксама былі адрамантаваны масты і пуцеправоды».

Яраслаў Анатольевіч дадаў, што да 1 мая яшчэ запланавана выканаць рамонтныя работы на плошчы 209 тысяч квадратных метраў, гэта асноўныя вуліцы, якія фарміруюць транспартныя калідоры Еўрапейскіх гульняў (праспект Незалежнасці, МКАД, праспект Пераможцаў і інш.). Таксама будуць выконвацца работы на вуліцах, па якіх пройдуць велагонкі.

Спецыялісты галіны не абышлі ўвагай і трасы. Да 1 чэрвеня ў эксплуатацыю будзе ўведзена дарога М6 на ўсім працягу ўчастка 160 кіламетраў. «Акрамя таго, мы скончылі рэканструкцыю дарогі Р80, якая з'яўляецца завяршэннем другой кальцавой дарогі, — адзначае начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Аляксандр Галаўнёў. Намі распрацаваны планы рамонту асноўных магістраляў, якія будуць прымаць гасцей. Цяпер прынята рашэнне і ўжо знаходзіцца ў завяршальнай стадыі разгляд аб выдзяленні 25 мільёнаў долараў на рамонт дарог, у першую чаргу магістральных. Сёлета траса М1 выйшла з зімы ў вельмі нездавальняючым стане, шмат нараканняў на ямачнасць. На гэтай дарозе будзе праведзена маштабная работа па замене пакрыцця. Думаю, да Гульняў яна ўжо будзе ў стане, за які не будзе сорамна. Гэта датычыцца і ўсіх дарог-выхадаў з Мінска (М4, М5, М6)».

Таксама адзначым, што ў краіне ўрэгулявана сітуацыя з таксі, заключаны мемарандум, згодна з якім кампаніі ўзялі на сябе абавязацельствы не павышаць тарыфы на перавозку пасажыраў у час правядзення Еўрапейскіх гульняў. Гэтая тэма была сур'ёзна паднятая ў 2014 годзе падчас правядзення Мінскам чэмпіянату свету па хакеі. Тады нядобрасумленныя таксісты завышалі кошты ў дзесяць і больш разоў.

Дар'я Лабажэвіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».