Вы тут

Лукашэнка абмеркаваў з Дадонам двухбаковае супрацоўніцтва


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам, перадае БЕЛТА.


«Вельмі шмат пытанняў, якія мы павінны абмеркаваць, якія вакол нас. Зразумела, і нашы адносіны, Малдовы і Беларусі. Я вельмі спадзяюся, што праблем у гэтых адносінах няма і быць не павінна. Таму што мы патрэбны адзін аднаму, мы аб гэтым дамовіліся. І сённяшняя сустрэча (няхай яна будзе кароткай, але вельмі важна, што мы сустрэліся) будзе дадатковым імпульсам нашым адносінам. Я так бачу гэту сустрэчу», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што яго сустрэча з Прэзідэнтам Малдовы — таксама добрая падстава абмеркаваць міжнародны парадак дня. «Нашы погляды ўвогуле супадаюць, але, тым не менш, столькі падзей. Асабліва ў нашых суседзяў, якія знаходзяцца паміж намі, — вялікая, цудоўная дзяржава Украіна. Думаю, у вас свой пункт гледжання па сітуацыі, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мяне апошнім часам папракаюць... Вы, напэўна, заўважылі, што я вельмі часта гавару аб Украіне, але як інакш: наша краіна, блізкая».

Прэзідэнт закрануў і беларуска-расійскія адносіны: «У нас складваюцца такія своеасаблівыя, з пункту гледжання журналістаў і многіх іншых, адносіны з Расіяй. Я хачу вас праінфармаваць аб сітуацыі, ды і ў вас, напэўна, шмат чаго. Я так разумею, вы заўтра ў Расіі будзеце, з кіраўніцтвам будзеце бачыцца. Прывітанне, дарэчы, перадавайце нашым добрым сябрам».

У сваю чаргу Ігар Дадон адзначыў, што паміж Беларуссю і Малдовай склаліся дружалюбныя адносіны, у тым ліку і на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Паводле яго слоў, у Малдове любяць Беларусь і паважаюць яе Прэзідэнта. «Тое, што вы робіце ў Беларусі ў многіх сектарах, не толькі ў эканоміцы, для нас можа быць прыкладам. Вядома, нявырашаных пытанняў у нашых двухбаковых адносінах няма. Трэба дапрацаваць усё, што датычыцца гандлю, — адзначыў ён. — Беларусь лідзіруе па некаторых таварных пазіцыях нашага экспарту, таму вельмі рады, што сёння мы аб гэтым пагаворым».

Прэзідэнт Малдовы таксама выказаў зацікаўленасць абмеркаваць міжнародны парадак дня, у тым ліку выбары ва Украіне. «Мы спадзяёмся, што ва Украіне ўсё будзе добра, стабільна. Гэта ў нашых інтарэсах. Таму што мы цераз Украіну пастаўляем даволі вялікую частку нашых тавараў у Расію і іншыя краіны СНД. Для нас вельмі важна, што там будзе адбывацца. Больш таго, украінская дыяспара ў Малдове — самая вялікая», — звярнуў ён увагу.

Ігар Дадон выказаў удзячнасць беларускаму боку за падтрымку Малдовы на пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага саюза — у мінулым годзе краіна атрымала статус наглядальніка пры ЕАЭС. «У маі будзе сустрэча на вышэйшым узроўні ў Казахстане. Мы там сустрэнемся ўжо ў больш шырокім фармаце», — рэзюмаваў ён.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».