Вы тут

Дэпутаты Кармянскага райсавета высадзілі рабінавую алею


Дэпутаты Кармянскага райсавета, што на Гомельшчыне, высадзілі рабінавую алею і навялі парадак каля крынічкі.


У рамках месячніка па добраўпарадкаванні дэпутаты раённага Савета арганізавалі адразу дзве акцыі, піша «Зара над Сожам».

Першая звязана з азеляненнем. Каля новага гандлёвага аб'екта «Санта» з'явілася рабінавая алея. Народныя абраннікі не толькі пасадзілі дрэўцы, але і ўмацавалі калкі і падвязалі саджанцы. Зараз задача кожнага жыхара гарпасёлка паклапаціцца аб тым, каб захаваць маладыя рабінкі.

Другая — навядзенне парадку. Ужо стала добрай традыцыяй кожную вясну добраўпарадкоўваць тэрыторыю вакол крынічкі, што на Куракоўшчыне. Гэтым разам дэпутаты райсавета таксама актыўна папрацавалі, прывёўшы ў парадак такое важнае для тутэйшых жыхароў месца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».