28 верасня, панядзелак

Вы тут

У Калінкавічах прайшоў суботнік


Жаданне зрабіць свой горад і раён чысцейшым і прыгажэйшым зноў аб'яднала калінкавічан, якія прынялі ўдзел у раённым суботніку, прысвечаным Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Як паведамляюць «Калінкавіцкія навіны», рашэнне правесці суботнік было прынята на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў. Асноўная мэта — навядзенне парадку на зямлі, а таксама збор грашовых сродкаў для добраўпарадкавання населеных пунктаў раёна.

У першым вясновым суботніку прынялі ўдзел больш за 10 тысяч жыхароў. У іх ліку — прадстаўнікі адміністрацыі раёна, работнікі жыллёва-камунальных службаў, арганізацый і прадпрыемстваў, навучэнцы каледжа і ліцэя, школ.

Усе яны выйшлі папрацаваць на карысць сваёй малой радзімы: займаліся прыборкай могілак, паркаў і сквераў, добраўпарадкаваннем тэрыторый і пасадкай лесу.

Асаблівую ўвагу аддалі навядзенню парадку на мехдварах і жывёлагадоўчых комплексах сельгаспрадпрыемстваў раёна. На дапамогу вяскоўцам прыйшлі брыгады з працоўных калектываў горада.

Дарэчы, мінулы суботнік не стаў завяршальным акордам дзейнасці ў гэтым напрамку: працягваюцца работы па наданні прывабнага выгляду жывёлагадоўчым фермам, мехдварам і іншым аб'ектам сельгаспрадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна.

Як паведаміла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Святлана ЛАТЫШ, агульнымі намаганнямі жыхароў раёна, якія пажадалі прыняць удзел у суботніку, было зароблена больш за 50 тысяч рублёў. Усю гэтую суму выдаткуюць на далейшае развіццё і добраўпарадкаванне Калінкавіцкага раёна.

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.