Вы тут

Дзе чакаць аўтакраму?


Калі ў вёсцы няма стацыянарных магазінаў, дамоў культуры, бібліятэк, для людзей і выхад да аўтакрамы — сапраўднае свята. Таму сюды часта і прыходзяць загадзя — проста каб пагутырыць, не прапусціць навіны, падзяліцца рэцэптамі, пахваліцца дзецьмі і ўнукамі. А каб бабулям і дзядулям не давялося незнарок прамокнуць у час чакання, грамадскае аб'яднаннне «Кобрынскі клуб дзелавых жанчын «Бона» і Батчынскі сельскі Савет дэпутатаў запусцілі праект «З клопатам пра блізкага». У шасці вёсках з'явіліся адзінаццаць крытых навесаў у месцах чакання аўтакрам.


Усе пытанні актывісты вырашалі сумесна з мясцовымі ўладамі. Трэба было вызначыць, як будуць выглядаць будучыя прыпынкі, які расход матэрыялаў, дзе знайсці валанцёраў — усё ж грошы ў межах праграмы «ТАНДЭМ ІV» (якая рэалізуецца дзякуючы падтрымцы Еўрапейскай асацыяцыі мясцовай дэмакратыі — АLDА і грамадскага аб'яднання «Фонд імя Льва Сапегі») выдзяляліся толькі на будматэрыялы. А ўжо правесці зварачныя работы і ўсталяваць пляцоўкі трэба было сваімі сіламі. І як заўважыла каардынатар праекта Алена Мезенцава, поспех шмат у чым залежаў ад узаемаадносін жыхароў з органамі ўлады. «Мы паабяцалі Сямёнаўне. Як маглі не прыйсці?» — дзяліліся вяскоўцы, якія адгукнуліся на просьбу старшыні сельскага Савета Святланы Гангалы. Мужчыны праводзілі зварачныя работы ў гаражах, а пасля вяскоўцы вырашалі, як гатовыя каркасы даставіць на месца прыпынку (часам даводзілася і на кані падвозіць). На дапамогу клікалі ўнукаў і мужчын з суседніх вёсак...

Дзякуючы гэтаму праекту вяскоўцы атрымалі добраабсталяваныя месцы для зносін. На прыпынках ёсць лаўкі, размяшчаюцца стэнды з інфармацыяй па гісторыі дадзеных населеных пунктаў, пра вядомых людзей, якія тут жылі. Прадугледжаны і кішэні-ўкладышы, дзе могуць размяшчацца розныя аб'явы і віншаванні.

«Развіццё немагчымае без актывізацыі мясцовай супольнасці», — упэўнены ў Кобрынскім клубе дзелавых жанчын. Дзякуючы дыялогу і супрацоўніцтву з мясцовымі ўладамі ў раёне былі таксама здзейснены і іншыя добрыя справы. У пасёлку Птушкафабрыка з'явіліся шыкоўная дзіцячая пляцоўка і сцэна для правядзення свят і мерапрыемстваў, дарэчы, на ўрачыстае адкрыццё апошняй сабралася больш за 150 чалавек. І зноў жа ўсё было ўзведзена бескарыслівымі работнікамі. Сумесная добрая справа з'яднала мясцовых жыхароў, і яны думаюць аб тым, што б яшчэ зрабіць для сваёй малой радзімы.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».