Вы тут

У Смалявічах пакуль пабудавалі адзін «сталічны» дом


21 сакавіка ўступіў у сілу Указ кіраўніка дзяржавы № 103 аб узвядзенні эксперыментальнага жылога дома. Гэта будзе дом на 156 кватэр у Паўночна-Заходнім мікрараёне.

Да райцэнтра можна даехаць максімум за 35—40 хвілін. З транспартнымі зносінамі тут няма праблемы. Кожныя 10—15 хвілін ходзяць маршруткі. Кошт білета 2,5 рубля. Хочаш дабрацца танней — выбірай электрычку. На ўездзе ў горад каля возера адразу кідаецца ў вочы 9-павярховы дом з прыгожа аздобленым фасадам. Гэты шматпавярховік мясцовыя жыхары называюць мінскім. Пакуль гэта толькі адзін сталічны жылы будынак у райцэнтры.


— З таго часу, як уступіў у дзеянне Указ Прэзідэнта № 214 аб развіцці гарадоў-спадарожнікаў, Мінгарвыканкам пабудаваў у Смалявічах 142-кватэрны жылы дом для сталічных жыхароў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, — расказаў намеснік старшыні Смалявіцкага райвыканкама па пытаннях будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мікалай Парамонаў. — Акрамя таго, 21 сакавіка ўступіў у сілу Указ кіраўніка дзяржавы № 103 аб узвядзенні эксперыментальнага жылога дома. Гэта будзе дом на 156 кватэр у Паўночна-Заходнім мікрараёне.

Будаўніцтва будзе ажыццяўляцца ў 2019—2020 гадах долевым спосабам, заказчыкам выступае УКБ Мінаблвыканкама. У Смалявічы пераселяцца мінчане, якія стаяць на чарзе і маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У райцэнтры прадугледжана будаўніцтва аўтастанцыі. Магчыма, тут з'явіцца і пуцеправод цераз чыгунку. З улікам таго, што горад будзе расці, спатрэбяцца і новыя медыцынскія ўстановы, месцы адпачынку, культурна-забаўляльныя цэнтры. Але пакуль казаць пра гэта рана.

Паўночна-Заходні мікрараён, дзе стаіць сталічны дом, актыўна забудоўваецца, але сваімі сіламі і для грамадзян горада і раёна. У перспектыве тут прадугледжана каля 200 тысяч квадратных метраў жылля. Пакуль жа пабудаваныя тры дамы, вядзецца будаўніцтва яшчэ аднаго 242-кватэрнага. У планах на наступны год — тры шматпавярховікі на 60, 80 і 100 кватэр. Тут ужо адкрыўся новы дзіцячы сад. У перспектыве з'явіцца яшчэ адзін на 230 месцаў, а таксама — школа на 720 месцаў. У навучальных установах прадугледжаны сучасныя плавальныя басейны. Гэтыя два аб'екты ўключаны ў абласную інвестыцыйную праграму, і пачатак будаўніцтва плануецца ў другой палове 2019-га. Школу па нарматывах павінны ўзвесці за васямнаццаць, а садок — за сем месяцаў і ўвесці гэтыя сацыяльна значныя аб'екты ў эксплуатацыю ў 2020-м.

Дадам, што ў Паўночна-Заходнім будуецца і шматфункцыянальны гандлёвы цэнтр.

— У Смалявічах дастаткова прыватных крам, аб'ектаў райспажыўсаюза. Але менавіта такіх, дзе можна закупіць усё неабходнае адразу, няма, — лічыць мясцовая жыхарка Кацярына. — Мяркую, што ў новым гандлёвым пункце можна будзе набыць і прадукты харчавання, і адзенне, і тавары паўсядзённага попыту, а заадно наведаць цырульню, выпіць гарбаты або кавы.

Віктар пераехаў з сям'ёй у Смалявічы з Мінска, уладкаваўся кіроўцам. Як кажа мужчына, яму тут падабаецца жыць: ціха, спакойна. Яго дзеці ўжо дарослыя, таму няма патрэбы ў школе і садку. Але для тых, хто гадуе малых, гэтае пытанне актуальнае. Таму яго радуе, што ў мікрараёне паралельна з жыллём будуюцца школьная і дашкольная ўстановы. У перспектыве, як лічыць Віктар, іх запатрабуецца больш, паколькі сюды пераедзе шмат маладых сем'яў. А ў цэлым для дзяцей, падлеткаў, па яго словах, у горадзе дастаткова месцаў, дзе яны могуць развівацца, знайсці прымяненне сваім здольнасцям. Узяць хаця б цэнтр творчасці для дзяцей і моладзі.

— Мы імкнёмся да таго, каб грамадзянам розных узростаў было камфортна і зручна жыць як у Смалявічах, так і ў раёне, — кажа Мікалай Парамонаў. — У перспектыве плануем пачаць будаўніцтва новай аўтастанцыі. Праектную дакументацыю мы распрацавалі сумесна з кітайскімі партнёрамі хочам рэалізаваць гэты праект у наступным годзе. У 2016-м запрацавала новая станцыя абезжалезвання, што дазволіла значна палепшыць якасць вады. Вядзём праектаванне па пракладцы новых сетак водазабеспячэння, ачышчальных збудаванняў. Горад расце, развіваецца, павялічваецца колькасць насельніцтва, прадпрыемстваў. Таму гэтыя пытанні для нас надзвычай актуальныя.

— І ўсё ж якому тыпу жылля аддаяце перавагу? — пацікавілася ў Мікалая Парамонава.

— Арыентуемся на наступныя суадносіны: 60 працэнтаў індывідуальнага і 40 працэнтаў шматкватэрнага. На сённяшні дзень у нас дастаткова зямельных участкаў, дзе можна ажыццяўляць будаўніцтва. Мы хочам разгледзець варыянт комплекснай індывідуальнай забудовы. Прапанавалі інвестарам азнаёміцца з кварталамі, якія для яе адведзены, каб яны зрабілі эскізы. Шляхам конкурсу плануем выбраць аднаго забудоўшчыка. Як гэта атрымаецца, сказаць пакуль цяжка. Шэраг арганізацый зацікавіліся прапановай, але пакуль мы не атрымалі канчатковага адказу.

Пляцоўкі, дзе разглядаецца комплексная забудова, забяспечаны мінімальнай інфраструктурай. Што датычыцца выдзялення і продажу ўчасткаў на аўкцыёнах фізічным асобам, то яны фарміруюцца таксама з улікам хаця б частковай забяспечанасці камунікацыямі. Летась у горадзе сваімі сіламі пабудавалі 86 тысяч квадратных метраў жылля. Сёлета даведзена заданне ўзвесці 104,5 «квадрата». У далейшай перспектыве ў Смалявічах жыллёваму будаўніцтву будуць аддаваць увагу.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота Андрэя САЗОНАВА

Загаловак у газеце: Да Мінска — рукой падаць

Выбар рэдакцыі

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.

Грамадства

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У Беларусі на сённяшні дзень звыш 570 тысяч чалавек маюць інваліднасць.

Грамадства

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 95 %, другі — на 70 %. 

Грамадства

У Мінску прайшоў фінал ІV Рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»

У Мінску прайшоў фінал ІV Рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»

Самыя актыўныя і пазітыўныя шматдзетныя сем'і з усіх абласцей краіны сабраліся ў сталічным Палацы культуры прафсаюзаў.