Вы тут

Мазыр і Петрыкаў папрыгажэюць


На працягу апошніх гадоў на Гомельшчыне склалася практыка, калі штогод комплексна прыводзяцца ў парадак два гарады. Новае аблічча ўжо набылі 12 райцэнтраў. У 2019 годзе памаладзеюць палескія Петрыкаў і Мазыр. У Мазыры комплекснае добраўпарадкаванне будзе ісці на працягу двух гадоў. У планах на гэты год драмтэатр, басейн, іншыя спартыўныя аб'екты, праектуецца набярэжная. Спецыяльная ўвага аддаецца дваровым тэрыторыям.


Летась у Гомельскай вобласці было ўведзена ў эксплуатацыю 486 арэндных жылых памяшканняў, агульнай плошчай 25,8 тысячы квадратных метраў, ці 136,9 % ад гадавога задання. Сёлета запланавана 28,3 тысячы «квадратаў» жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду. У тым ліку плануецца да ўводу 15 такіх жылых дамоў. У Гомелі гэта 80 кватэр у мікрараёне № 59. Будуць пабудаваны аналагічныя дамы з рознай колькасцю кватэр у гарадскіх пасёлках Брагін, Камарын, Акцябрскі, Карма, Парычы, Бальшавік, у гарадах Рагачоў, Ельск, Мазыр, Лельчыцы, Жыткавічы, Калінкавічы, Петрыкаў...

Аддзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк» адновіць работу ў адным з мікрараёнаў Мазыра. Справа ў тым, што раней па вуліцы Пралетарскай райцэнтра працавала аддзяленне, якое абслугоўвала каля шасці тысяч чалавек. Але ж банк прадаў будынак. Мясцовыя жыхары агучылі сваю просьбу аб аднаўленні дзейнасці аддзялення напярэдадні «Вялікай размовы з Прэзідэнтам». Вырашэнне пытання знойдзена: банку перададзена частка будынка ў арэнду. Цяпер на аб'екце вядуцца будаўнічыя работы. Плануецца, што яны завершацца да 1 ліпеня. У новым аддзяленні ўсталююць дадатковыя электронныя сродкі для правядзення розных аперацый.

Аўтадарога Гомель—Калінкавічы будзе пашырацца да чатырох палос руху. Гэты ўчастак з'яўляецца часткай трасы М10. Работы на аб'екце плануецца распачаць у 2020 годзе. Рэканструкцыя і ўтрыманне дарогі з Гомеля да Калінкавіч разглядаецца як рэалізацыя пілотнага праекта дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Таксама ў планах на наступныя гады — будаўніцтва аб'язной дарогі, якая дазволіць разгрузіць Калінкавічы ад транзітных патокаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».