Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна правяла сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь Валерыем Кварцхелія.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, паведамілі ў Савеце Рэспублікі.

Беларусь і Грузія маюць неабходны патэнцыял для павелічэння аб'ёмаў узаемнага гандлю, развіцця прамысловай кааперацыі, адзначыла Мар'яна Шчоткіна. Адзін з прыкладаў паспяховага супрацоўніцтва — зборачная вытворчасць ліфтаў, адкрытая ў Тбілісі. Сёлета ў Грузіі ёсць намер запусціць сумесную вытворчасць па зборцы малых трактароў.

Падчас перагавораў разглядаліся таксама перспектывы двухбаковага партнёрства ў сельскай гаспадарцы, фармацэўтычнай галіне, гуманітарнай сферы і турызме. Акрамя таго, абмяркоўваліся пытанні арганізацыі работы па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Асаблівую ўвагу бакі аддалі развіццю міжпарламенцкіх сувязяў і ролі парламенцкага вымярэння ва ўмацаванні беларуска-грузінскага супрацоўніцтва. Размова таксама ішла аб рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых падчас візіту віцэ-спікера верхняй палаты беларускага парламента ў Грузію ў снежні мінулага года, калі Мар'яна Шчоткіна брала ўдзел у цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі. Нагадаем, што ў рамках леташняга візіту адбыліся рабочыя сустрэчы з прэм'ер-міністрам, спікерам парламента і міністрам замежных спраў Грузіі.


Плён ад узаемадзеяння

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з парламентам Вялікабрытаніі Алег Румо правёў сустрэчу з членам камітэта Палаты лордаў парламента Вялікабрытаніі па справах Еўрапейскага саюза, падкамітэта па знешніх сувязях баранесай Элісан Мэры Суці.

Як паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі, бакі абмеркавалі актуальныя пытанні далейшага супрацоўніцтва, асаблівую ўвагу аддалі ўзаемадзеянню ў медыцыне, адукацыі і навуцы.

Умацаванне парламенцкіх сувязяў спрыяе актывізацыі партнёрства паміж краінамі па розных напрамках — ад палітыкі, эканомікі да гуманітарных праектаў, адзначыў Алег Румо. Паводле яго слоў, у Беларусі і Вялікабрытаніі ёсць шмат сфер, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Летась Мінск наведала парламенцкая дэлегацыя Вялікабрытаніі, прайшлі перагаворы ў Савеце Рэспублікі, дзе абмяркоўваліся канкрэтныя сумесныя праекты. «Сённяшняя сустрэча — гэта працяг нашага плённага ўзаемадзеяння з калегамі», — падкрэсліў ён.

Алег Румо праінфармаваў аб дзейнасці Савета Рэспублікі, структуры беларускага парламента, спыніўся на пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва. У сваю чаргу Элісан Мэры Суці расказала аб сваім наведванні Белдзяржуніверсітэта і сустрэчы з беларускімі студэнтамі ў рамках візіту ў Мінск. У цэлым для дзвюх краін важна абменьвацца вопытам у розных сферах. Парламенцкае ўзаемадзеянне спрыяе гэтым працэсам, падкрэсліла яна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.

Грамадства

Як Брэст рыхтуецца да святкавання свайго 1000-годдзя

Як Брэст рыхтуецца да святкавання свайго 1000-годдзя

Афіцыйныя святкаванні і асноўныя мерапрыемствы гарадскога Міленіума пройдуць 6—8 верасня.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ляльку з секс-шопа, галубоў на ігрушы і дзяўчынку, якая схавала пашпарты.