Вы тут

19 красавіка выйдзе новая праграма «Наша Алімпіяда»


19 красавіка на тэлеканале «Беларусь 5» выйдзе новая праграма «Наша Алімпіяда».


Яе вядучы Генадзь Вайтовіч зладзіць «тэст-драйв» галоўных спартыўных аб'ектаў, якія прымуць кантынентальны форум, наведае трэніроўкі і даведаецца эксклюзіўную інфармацыю ў трэнераў беларускіх зборных, а таксама прапануе нашым спартсменам прайсці незвычайныя выпрабаванні.

Так, ужо ў першым выпуску праграмы вядучы праверыць на зручнасць для спартсменаў і балельшчыкаў стралковы комплекс імя маршала С. Цімашэнкі, старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі падзеліцца з гледачамі прагнозамі і чаканнямі ад спаборніцтваў па дынамічнай новай лёгкай атлетыцы — DNA, якія пройдуць у Мінску ўпершыню, а кандыдаткі ў зборную Беларусі па баскетболе 3х3 будуць спаборнічаць у меткасці, закідваючы ў кошык... бульбу з максімальнай адлегласці.

Акрамя таго, расказалі «Звяздзе» ў медыяхолдынгу, «Наша Алімпіяда» пакажа відэавізітоўкі лідараў беларускай нацыянальнай каманды, а гледачам прапануе праверыць спартыўныя веды.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.