Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні вельмі пажадана будзе спачатку праверыць інфармацыю, а ўжо потым рабіць высновы. Інакш рызыкуеце наламаць дроў толькі таму, што нешта не так зразумелі. Добра было б стрымаць амбіцыі, і старайцеся не дапускаць негатыўных думак: ваша энергетыка будзе настолькі моцная, што яны могуць амаль матэрыялізавацца. У сераду ні ў якім разе не дазваляйце сабе рэзкіх ацэнак у адносінах да навакольных.


ЦЯЛЕЦ. Зможаце парадавацца сваім кар'ерным поспехам. Вы акружаны людзьмі, якія гатовыя шмат што зрабіць для вас і разам з вамі. У сераду спатрэбяцца такія якасці, як цярплівасць, стрыманасць і разважлівасць. Другая палова тыдня будзе больш спакойнай і гарманічнай.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалым, магчыма, варта перагледзець некаторыя свае погляды. Даверцеся эмоцыям, дазвольце страсці вас захапіць. У справах варта абапірацца на розум, але ў каханні можна і галаву страціць, тым больш што вашы пачуцці ўзаемныя.


РАК. Найвышэйшыя сілы будуць падтрымліваць вас, памятайце пра гэта і давярайце сваёй інтуіцыі. У аўторак будзе вялікая спакуса каго-небудзь пакрытыкаваць, але лепш усё ж такі пахваліць. У сераду не ўвільвайце ад адказу, кажыце толькі тое, што вы сапраўды думаеце, у чым дакладна ўпэўнены. У нядзелю вы ўжо будзеце поўныя энергіі і гатовыя да новых прыгод.


ЛЕЎ. Цалкам магчыма, што прыйдзецца з галавой улезці не ў сваю справу, паколькі вы таксама зацікаўлены ў тым ці іншым яе зыходзе. Падрыхтуйцеся да таго, што давядзецца абараняць свае правы і тлумачыць, што вы ўвогуле тут робіце. У сераду і чацвер не выключаны канфлікты на працы і неразуменне ў сям'і. Праявіце цярпенне і такт. У пятніцу пастарайцеся завяршыць большую частку пачатых спраў.


ДЗЕВА. Тыдзень будзе напоўнены разнастайнымі падзеямі і прыемнымі сустрэчамі. Можа шмат у чым пашанцаваць, усё залежыць ад таго, да чаго вы імкняцеся ў дадзены момант. Не лянуйцеся, паспрабуйце раскрыць свой творчы патэнцыял. Калі ўзнікне пачуццё ўнутранага пратэсту, пажадана адмовіцца ад такой прапановы. Паспрабуйце не раздражняцца па дробязях, а ўпарта ісці наперад і рабіць сваю справу.


ШАЛІ. Не выключана расчараванне ў кім-небудзь з блізкіх людзей, але гэта не падстава для расстройства. Раптоўны званок, і вы ўжо ззяеце ад шчасця. Чацвер і пятніца — амаль ідэальныя дні для таго, каб заняцца падрыхтоўкай і рэалізацыяй сур'ёзных дзелавых планаў. Асабліва цікавыя ідэі могуць наведаць у пятніцу, паспрабуйце запісаць іх, каб не выпусціць з-пад увагі.


СКАРПІЁН. Удалы тыдзень, вы апыняцеся ў патрэбны час у патрэбным месцы, добра папрацуеце і адчуеце эмацыянальны ўздым. У аўторак ці сераду магчымы важкі прыбытак ад сумеснага бізнесу з энергічнымі партнёрамі. Прысвяціце больш часу асабістаму жыццю, не бойцеся быць адкрытымі і прызнацца ў каханні, вас чакае нямала рамантычных і эратычных задавальненняў.


СТРАЛЕЦ. Каб дамагчыся поспеху, вам зараз проста неабходны дзелавыя амбіцыі. Вашы ініцыятывы падтрымаюць. Чацвер і пятніца — спрыяльны час для спакойнай і плённай працы. Удзяліце пабольш часу прафесіі і толькі выхадныя прысвяціце сабе. Паспрабуйце разабрацца са сваім унутраным светам.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні праявіце разумную асцярожнасць, маючы зносіны з партнёрамі па бізнесе. У панядзелак спатрэбіцца імгненная рэакцыя і ўменне хутка прымаць рашэнне, інакш рызыкуеце не паспець за падзеямі, якія развіваюцца вокамгненна. У сераду давядзецца адстойваць рэалістычнасць вашых планаў і задум перад начальствам. У чацвер добрыя навіны ўзбадзёраць, але варта праверыць іх дакладнасць. Пятніца — не зусім удалы дзень для падпісання дагавораў і кантрактаў. Выхадныя дні лепш правесці з сям'ёй або з сябрамі.


ВАДАЛІЎ. З'явіцца шанц прасоўвання па кар'ернай лесвіцы, але працаваць давядзецца шмат. Лепш за ўсё будуць вырашацца паўсядзённа-руцінныя пытанні. Нягледзячы на жаданне дзейнасці, якое апаноўвае вас, паспрабуйце ўтаймаваць сваю стараннасць, бо ў другой палове тыдня ўзрасце імавернасць памылак, самападману, з-за чаго рызыкуеце падарваць свой аўтарытэт. Выхадныя лепш правесці ў адзіноце і выспацца.


РЫБЫ. Вам неабходна на гэтым тыдні праявіць дыпламатычнасць і ўменне стрымліваць эмоцыі. Аднак у той жа час варта быць настойлівымі пры адстойванні сваіх інтарэсаў. Рабочая абстаноўка ў цэлым спакойная, што дазваляе злёгку расслабіцца. Нарэшце вы наведзяце парадак у паперах, добра будзе прасоўвацца работа з дакументамі. У выхадныя не ўзвальвайце на свае плечы лішні груз.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.