Вы тут

Саюз пісьменнікаў Беларусі віншуе Алеся Пісарыка з юбілеем!


Саюз пісьменнікаў Беларусі шчыра віншуе калегу — члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі Алеся Пісарыка з 65-годдзем з дня нараджэння!


Паважаны Алесь Уладзіміравіч!

Вясна абуджае прыроду, уздымае настрой, натхняе паэта. У такую прыгожую пару — Ваш дзень нараджэння. Таму, відаць, і паэзія Ваша — узнёслая, легкакрылая, светлая, песенная. Сведчаннем таму — паэтычныя зборнікі (іх больш за 20), у якіх «...ападае лісце цішыні на аркушы паэтавых бяссоніц...»

Жадаем Вам, дарагі сябра, і надалей радавацца сонцу і зямлі, глядзець у свет удумнымі вачыма, не ўпусціць сонейка з далоні. Ваша паэзія ўпрыгожвае свет, абагачае душу — гэта сапраўдны набытак для нацыянальнай літаратуры.

Прэзідыум ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».