Вы тут

Гродна прыме адборачны турнір да Токіа-2020 па цяжкай атлетыцы


Кваліфікацыйны алімпійскі турнір па цяжкай атлетыцы тут адбудзецца ўпершыню, гэта будуць Міжнародныя спаборніцтвы памяці двухразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Курловіча Аlехаndеr Сuр, якія пройдуць з 1 да 5 лістапада.


Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі прысвоіла турніру статус «кваліфікацыйнае мерапрыемства да Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Сярэбраны ўзровень». Спаборніцтвы ўключаны ў афіцыйны каляндар МФЦА.

«У Гродне збяруцца сусветныя зоркі цяжкай атлетыкі. Па ўзроўні такі турнір супастаўны з чэмпіянатам свету. Чакаем, што ўдзел у ім возьмуць больш за 200 атлетаў», — расказаў начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык.

Базай для правядзення спаборніцтваў стане гродзенскі лядовы палац, трыбуны якога змяшчаюць каля 2,5 тысячы гледачоў. Падрыхтоўка да маштабнага форуму ўжо стартавала. Вызначаны месцы для пражывання і харчавання атлетаў, прапрацоўваецца лагістыка іх прыезду і ад'езду. Немалаважным бонусам для замежных удзельнікаў і балельшчыкаў з-за мяжы стане магчымасць наведаць гродзенскі рэгіён без візы.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.