Нагадаем, Прэзідэнт падпісаў дакумент, згодна з якім прадугледжваецца кампенсацыя з рэспубліканскага бюджэту 50 % мытных пошлін, падаткаў асобам, якія маюць інваліднасць І альбо ІІ групы, а таксама бацькам (усынавіцелям, удачарыцелям) у шматдзетных сем'ях пры ўвозе легкавога аўтамабіля з-за мяжы.
Што трэба зрабіць, каб атрымаць «скідку»? Як растлумачылі ў Дзяржаўным мытным камітэце, неабходна прадставіць у мытню сапраўднае на момант дэкларавання аўтамабіля пасведчанне інваліда або пасведчанне шматдзетнай сям'і.
Далей — ёсць два спосабы кампенсацыі. Першы: паказваеце дакументы непасрэдна пры ўвозе аўтамабіля, плаціце 50 % ад мытнай пошліны. Другі варыянт: калі дакументы не былі прадэманстраваны ў момант дэкларавання, іх можна прадставіць у мытні, якая афармляла аўто, на працягу года з дня афармлення. Па заяве палова плацяжоў будзе вернута.
Пакрыццё — адзін раз на працягу года. Гаворка не пра каляндарны год, а пра год, адлік якога пачынаецца з дня папярэдняга афармлення транспартнага сродку ў свабоднае абарачэнне з вяртаннем. «Гэта значыць, калі машына будзе ўвезеная з пакрыццём 1 мая 2019 года, то наступную машыну з пакрыццём можна будзе завезці праз год пачынаючы з 2 мая 2020 года», — дадалі ў ДМК.
Акрамя таго, дакументам не прадугледжаны абмежаванні па карыстанні і распараджэнні транспартнымі сродкамі, пры ўвозе якіх пакрываюцца 50 % мытных плацяжоў.
Паводле БелТА
Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.
Аб прыярытэтах у адукацыі, вопыце работы ва ўмовах пандэміі каранавіруса і ідэалагічным складніку ў выхаванні мы задалі пытанні міністру адукацыі нашай краіны Ігару Карпенку.
Дом №76 па вул. Валгаградскай у Мінску быў прызнаны аварыйным яшчэ ў нулявых.
На VІ Усебеларускім народным сходзе тэме развіцця Мінска на наступныя пяць гадоў было аддадзена шмат увагі.