Вы тут

Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае ажыццяўляць выязныя прыёмы грамадзян


У ходзе выезду ў рэгіёны прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта правядуць у тым ліку і праверку адказаў дзяржаўных органаў на пытанні, якія жыхары раёнаў накіравалі на БелТА падчас акцыі «Ваша пытанне Прэзідэнту» ў рамках падрыхтоўкі і правядзення «Вялікай размовы з Прэзідэнтам». Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.


На наступным тыдні прыёмы пройдуць па наступным графіку:

16 красавіка, у аўторак, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім РЫЖАНКОЎ з 11 гадзін будзе праводзіць прыём у Глускім райвыканкаме, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Віталь ВОЎК будзе ў гэты ж час працаваць у Расонскім райвыканкаме, а памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Іван ЛАЎРЫНОВІЧ у той жа дзень з 11 да 12 гадзін правядзе прамую тэлефонную лінію, а з 12.00 пачне прыём грамадзян.

17 красавіка начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Юрый Крывашэеў з 10.00 будзе працаваць у Маладзечанскім райвыканкаме, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення сацыяльнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Наталля Красачка ў гэты ж час правядзе прыём у Дзятлаўскім райвыканкаме, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення развіцця кадравых тэхналогій і кіравання персаналам галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Ірына Зоцікава з 9.00 будзе праводзіць прыём у адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска. У гэты ж дзень з 10.00 да 11.00 прамую лінію, а з 11.00 прыём грамадзян правядзе ў Веткаўскім райвыканкаме памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка, а памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы будзе з 9.00 працаваць у Гарадзішчанскім сельскім Савеце Шклоўскага раёна.

18 красавіка, у чацвер, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль МАРКЕВІЧ прыедзе ў Пінскі райвыканкам, дзе з 10.00 да 11.00 правядзе прамую тэлефонную лінію, а з 11.00 — асабісты прыём.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».

Культура

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на начных здымках нацыянальнага кінапраекта

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на начных здымках нацыянальнага кінапраекта

Гісторыка-прыгодніцкая стужка пра Беларусь, беларуса-ваяра і беларуса-вучонага.

Спорт

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці.