Вы тут

Малады сасновы лес з’явіўся ў Мінскім раёне


Ён быў высаджаны ў межах акцыі «Тыдзень лесу», якая сёння стартавала ў краіне.


Аднымі з першых свой унёсак у справу стварэння новых лясоў зрабілі спецыялісты Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і УП «Мінская лесапаркавая гаспадарка». На плошчы ў 1,7 га на тэрыторыі Сосненскага лясніцтва (паміж ДНУ «АІЭЯД-Сосны» НАН Беларусі і УП «Амкадор-Радыян») яны высадзілі 8 тысяч сеянцаў сасны.

***
Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» праходзіць з 13 па 20 красавіка. Яе арганізатарам традыцыйна выступае Міністэрства лясной гаспадаркі. Галоўныя мэты мерапрыемства: папулярызацыя беражлівых адносін сярод насельніцтва да лесу — аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны; узмацненне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. Сёлета акцыя прымеркавана да Году малой радзімы і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў найбліжэйшы лясгас ці лясніцтва. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць валанцёраў пасадачным матэрыялам, а таксама інвентаром, падкажуць аб’екты, на якіх неабходна пасадзіць лес.

Сёлета «Тыдзень лесу» праходзіць ужо ў дванаццаты раз.

Мерапрыемства карыстаецца інтарэсам у насельніцтва: толькі ў 2018 годзе ў акцыі прынялі ўдзел звыш 80 тысяч чалавек. За 7 дзён рукамі неабыякавых беларусаў было высаджана больш за 25 мільёнаў дрэў.

Вераніка Коласава

Фота прэс-службы Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.