Вы тут

Пекін ажыццяўляе 300 буйных будаўнічых праектаў


Улады Пекіна апублікавалі 300 буйных будаўнічых праектаў, якія плануецца рэалізаваць у кітайскай сталіцы ў гэтым годзе, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Як паведамілі ў Камітэце па справах развіцця і рэформаў кітайскай сталіцы, у іх лік уваходзяць 100 інфраструктурных праектаў, 100 праектаў, накіраваных на паляпшэнне жыцця народа, а таксама 100 праектаў у высокатэхналагічных галінах.

Як чакаецца, сукупны аб’ём інвестыцый у гэтыя праекты дасягне 235 млрд юаняў (35 млрд долараў). Паводле інфармацыі камітэта, праекты будуць накіраваныя на паляпшэнне функцый цэнтральных раёнаў горада, высакаякаснае развіццё субцентра Пекіна ў раёне Тунчжоў, зялёнае развіццё, а таксама паляпшэнне экалагічнага асяроддзя, інфраструктуры і грамадскіх паслуг.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?