Вы тут

Даходы і прыбытак Geely адчувальна павялічыліся


У мінулым годзе быў зарэгістраваны хуткі рост даходаў і прыбытку кітайскай аўтамабільнай кампаніі Geely, адзначаецца ў фінансавай справаздачы кампаніі, прадстаўленай Сянганскай фондавай біржы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Летась даходы кампаніі, якая базуецца ў правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая, склалі 106,6 млрд юаняў (каля 16 млрд долараў), павялічыўшыся на 15 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам. Чысты прыбытак кампаніі вырас на 18 працэнтаў — да 12,55 млрд юаняў. 

Нягледзячы на тое што ў мінулым годзе на кітайскім рынку пасажырскіх аўтамабіляў назіраўся чатырохпрацэнтны спад, кампанія працягнула павялічваць сваю долю на рынку і ўмацоўваць пазіцыю лідара ў сегменце пасажырскіх транспартных сродкаў, адзначаецца ў фінансавай справаздачы Geely.

У 2018-м кампанія рэалізавала 1,5 млн аўтамабіляў, што на 20 працэнтаў больш у параўнанні з папярэднім годам. Аб’ём продажаў на ўнутраным рынку вырас на 19 працэнтаў, на замежных рынках — на 136 працэнтаў.

Доля Geely на рынку легкавых аўтамабіляў павялічылася з 5 працэнтаў у 2017 годзе да 6,2 працэнтаў летась, у выніку чаго кампанія выйшла на трэцяе месца на айчынным рынку пасажырскіх транспартных сродкаў па аб’ёме продажаў.

Geely імкнецца значна павялічыць аб’ём продажаў аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі і электрамабіляў у 2019 годзе.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

У гэтым упэўнілася карэспандэнт, наведаўшы пасёлак.

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Там адбываюць пакаранне мужчыны, упершыню асуджаныя за незаконны абарот наркотыкаў.

Спорт

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя — сапраўдны баец, а яшчэ — клапатлівая маці і жонка. І проста працавіты чалавек, які не ведае перашкод.