Вы тут

Арына Сабаленка захоўвае 10-е месца ў сусветным рэйтынгу


Беларуска Арына Сабаленка засталася на 10-й пазіцыі ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе БЕЛТА.


У апублікаваным сёння спісе ў Арыны Сабаленка 3520 ачкоў. Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 35-м месцы (1495 ачкоў), Вікторыя Азаранка займае 61-ю пазіцыю (1001), у Веры Лапко 70-е месца (803). У канцы гэтага тыдня, 20-21 красавіка, беларускія тэнісісткі ў складзе нацыянальнай зборнай згуляюць у Брысбене супраць каманды Аўстраліі ў паўфінальным матчы Кубка Федэрацый.

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Наомі Асака (Японія) - 5967 ачкоў,
2. Сымона Халеп (Румынія) - 5782,
3. Петра Квітава (Чэхія) - 5645,
4. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5580,
5. Ангеліка Кербер (Германія) - 5220,
6. Эліна Світоліна (Украіна) - 5020,
7. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4640,
8. Слаан Стывенс (ЗША) - 4386,
9. Эшлі Барці (Аўстралія) - 4275,
10. Арына Сабаленка (Беларусь) - 3520.

Першая дзясятка рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP):

1. Новак Джокавіч (Сербія) - 11070,
2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 8725,
3. Аляксандр Звераў (Германія) - 6040,
4. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 5590,
5. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 4765,
6. Кеі Нішыкоры (Японія) - 4200,
7. Кевін Андэрсан (ПАР) - 4115,
8. Стефанас Цыцыпас (Грэцыя) - 3240,
9. Хуан-Марцін дэль Потра (Аргенціна) - 3225,
10. Джон Ізнер (ЗША) - 3085.

Сярод беларускіх тэнісістаў вышэй за іншых знаходзіцца Ілля Івашка, у якога 529 ачкоў і 113-е месца.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.