Вы тут

Жаночы часопіс Беларусі адкрывае асобу кітайскай даследчыцы Чжан Хуэйцінь


У красавіцкім нумары часопіса “Алеся” – расповед пра добрага сябра беларускай літаратуры і культуры доктара філалагічных навук з Пекіна спадарыню Чжан Хуэйцінь.


Гэтую жанчыну добра ведаюць у гуманітарным асяроддзі Рэспублікі Беларусь. Чжан Хуэйцінь – ініцыятар стварэння аднаго з першых цэнтраў даследвання Беларусі. Менавіта яна спрыяла нараджэнню гэтага беларуска-кітайскага праекта ў Другім Пекінскім універсітэце замежных моў. Многія вучні спадарыні Чжан Хуэйцінь пабывалі ў Беларусі на стажыроўках, навуковых практыках. Даследчыца разам з іншымі кітайскімі калегамі ўваходзіць у склад Міжнароднага рэдакцыйнага савета кніжнай серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая”. Дзякуючы падказкам Чжан Хуэйцінь у Беларусі была выдадзена на беларускай і кітайскай мовах кніга вершаў класіка кітайскай паэзіі Су Шы “Подых усходняга схілу”.

Дарэчы, за сваю руплівасць у развіцці беларуска-кітайскіх сувязяў доктар філалагічных навук Чжан Хуэйцінь адзначана Падзякай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?