Вы тут

Лепшыя спектаклі на "Славянскім базары" пакажуць лялечнікі трох краін


Шосты "Лялечны квартал" пройдзе ў час фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" з 10 па 16 ліпеня на сцэне беларускага тэатра "Лялька", піша БЕЛТА са спасылкай на дырэкцыю фестывалю.


Фота: homebusiness.ru

Гэтым летам два калектывы прыедуць на "Славянскі базар" з Санкт-Пецярбурга і пакажуць філасофскую прытчу "Дзюймовачка" і забаўляльна-пазнавальны спектакль для дзяцей і дарослых "Мы да вас заехалі на гадзіну, або Ці лёгка быць артыстам". Прагучаць, як і ў мінулым годзе, гогалеўскія матывы: пермскія лялечнікі пакажуць гледачам тэатральную фантазію "Ноч перад Калядамі". Кіеўскі муніцыпальны акадэмічны тэатр лялек прывязе музычную казку "Була у зайчика хатинка". Віцебскі тэатр "Лялька" традыцыйна парадуе пастаноўкай "Брэменскія музыкі", якой штогод адкрываецца "Лялечны квартал", імправізацыяй "Казкі пра казку", а таксама новай прэм'ерай для дарослых пра Марка Шагала "Мастак. Вяртанне ў Віцебск". Усяго свае лепшыя пастаноўкі пакажуць 9 калектываў з Беларусі, Расіі і Украіны.

У мінулым годзе "Лялечны квартал" адзначыў пяцігоддзе. Праект стаў адным з брэндаў фестывальнага Віцебска, пастаноўкі праходзяць з аншлагамі. У 2018 годзе больш за 1,6 тыс. гледачоў наведалі спектаклі "Лялечнага квартала", білеты на некаторыя пастаноўкі былі раскуплены да старту "Славянскага базару".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».