Вы тут

Пабіты рэкорд YouTube па колькасці праглядаў роліка за суткі


Карэйскі k-pop-гурт BTS пабіў рэкорд YouTube па праглядах роліка за першыя 24 гадзіны пасля яго выпуску. Пра гэта піша Variety.


Музычнае відэа пад назвай Boy With Luv за суткі з моманту апублікавання набрала больш за 78 мільёнаў праглядаў (на момант напісання нататкі - ужо 131 мільён). Акрамя таго, за першыя дзве гадзіны карыстальнікі пакінулі больш за два мільёны каментароў пад ролікам.

Папярэдні рэкорд праглядаў за першыя 24 гадзіны належыць Blackpink з кліпам Kill This Love - 56 мільёнаў праглядаў.

BTS - паўднёвакарэйскі бой-бэнд, сфармаваны ў 2013 годзе кампаніяй Big Hit Entertainment. Калектыў складаецца з сямі ўдзельнікаў: АрЭма (ён жа лідар), Джына, Шугі, Джэй-Хоўпа, Чыміна, Ві і Чонгука. У ліпені 2017 года гурт змяніў афіцыйны лагатып і расшыфроўку іх назвы на англійскай мове, у выніку чаго яны сталі Beyond The Scene.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.