Вы тут

91 чалавек загінуў ад рук блізкіх


З панядзелка ў Беларусі праходзіць прафілактычная акцыя "Дом без гвалту!". Яна будзе доўжыцца амаль два тыдні. На самым пачатку акцыі на круглым стале ў Мінску прадстаўнікі розных ведамстваў абмеркавалі гэтую вельмі актуальную праблему.


— Мы праводзім акцыю сумесна з Міністэрствамі адукацыі, працы і сацыяльнай абароны, а таксама грамадскімі аб'яднаннамі, якія актыўна ўдзельнічаюць у дапамозе тым, хто церпіць ад гвалту ў сям'і, — кажа намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Алег Каразей. — А праблема гэта вострая.  Летась 91 чалавек загінуў ад рук сваіх блізкіх. Акрамя гэтага, было здзейснена больш за 2 тысячы іншых злачынстваў, колькасць адміністратыўных правапарушэнняў перавысіла 50 тысяч... Таксама зарэгістравана больш за 90 фактаў злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці. І толькі 7 з іх былі здзейснены супраць жонак і сужыцелек. Ахвярамі астатніх сталі дзеці.

На працягу 12 дзён спецыяльныя міжведамасныя рабочыя групы наведаюць па месцы жыхарства сямейных агрэсараў, выступяць ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах. Яны распавядуць аб прававых нормах, спосабах дапамогі ахвярам, а таксама падкажуць тэлефоны "гарачых ліній".

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.