Вы тут

Бе­ла­рус­кія дзю­да­іс­ты ў па­го­нах — най­леп­шыя


З 2007 го­да пра­во­дзіц­ца Су­свет­ны тур­нір па дзю­до ся­род па­лі­цыі і ар­міі. Ён пры­све­ча­ны па­мя­ці су­пра­цоў­ні­каў, якія за­гі­ну­лі пры вы­ка­нан­ні служ­бо­ва­га аба­вяз­ку. Для па­лі­цэй­скіх, ва­ен­на­слу­жа­чых і ра­та­валь­ні­каў з мно­гіх кра­ін ён з'яў­ля­ец­ца ад­ным з асноў­ных спар­тыў­ных ме­ра­пры­ем­стваў. Тры­нац­ца­ты па лі­ку тур­нір за­стаў­ся за ка­ман­дай МУС Бе­ла­ру­сі.


— Гэ­тая пе­ра­мо­га вель­мі каш­тоў­ная яшчэ і та­му, што на­ша ка­ман­да ўпер­шы­ню да­маг­ла­ся чэм­пі­ён­ства, — рас­ка­заў на­чаль­нік ад­дзе­ла служ­бо­вай пад­рых­тоў­кі ўпраў­лен­ня пра­фе­сій­най пад­рых­тоў­кі га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня кад­раў Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў Бе­ла­ру­сі пал­коў­нік мі­лі­цыі Вік­тар Ян­чу­ко­віч. — Да та­го адзі­нац­цаць ра­зоў тур­нір вый­гра­ва­лі ра­сі­я­не і ад­ной­чы вік­то­рыю зда­бы­лі япон­цы. Але з мі­ну­лых спа­бор­ніц­тваў на­шы дзю­да­іс­ты пры­во­зі­лі брон­за­выя ме­да­лі, а ле­тась уз­ня­лі­ся на дру­гую пры­ступ­ку п'е­дэс­та­ла го­на­ру.

Сё­ле­та на ба­зу па­ла­ца спор­ту «Ды­на­ма» ў Маск­ве з'е­ха­лі­ся 14 ка­ман­даў з Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Аў­стрыі, Грэ­цыі, Япо­ніі, Чэ­хіі і Літ­вы. На шля­ху да фі­на­лу бе­ла­ру­сы пе­рай­гра­лі збор­ныя па­лі­цыі Літ­вы, Грэ­цыі і Япо­ніі. У вы­ра­шаль­ным па­ядын­ку ім су­праць­ста­я­ла ін­тэр­на­цы­я­наль­ная збор­ная па­лі­цэй­скай аса­цы­я­цыі Ра­сіі.

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».

Культура

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на начных здымках нацыянальнага кінапраекта

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на начных здымках нацыянальнага кінапраекта

Гісторыка-прыгодніцкая стужка пра Беларусь, беларуса-ваяра і беларуса-вучонага.

Спорт

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці.