Вы тут

У Мінску выйшла кніга «Чэслаў Немен»


Мінскае выдавецтва «Чатыры чвэрці» падаравала чытачу сапраўды ўнікальную кнігу.


Нагадаем: герой кнігі, ці, хутчэй, кнігі-фотаальбома альбо фотакнігі, — Чэслаў Немен, сапраўдныя імя і прозвішча якога Чэслаў Юліўш Выджыцкі. Вакаліст, кампазітар, мультыінструменталіст, аўтар тэкстаў. Уладальнік шасці залатых і аднаго плацінавага дыска. Нарадзіўся на Гародзеншчыне 16 лютага 1939 года. Пайшоў з жыцця 17 студзеня 2004 года. У яго амаль 65 гадоў умясцілася наўздзіў яркае, поўнае мастацкіх, музычных адкрыццяў жыццё. Словы самога музыканта: «Сваю песню Dzіwny jest ten swіat я напісаў супраць крывадушных адносін паміж людзьмі, супраць інтрыг і пачуцця зайздрасці. Я разумеў, што як толькі заспяваю такую песню, то нешта зменіцца вакол мяне. Што людзі будуць узрушаны, як і я быў узрушаны сваёй песняй...» Чэславу было 19 гадоў, калі ў яго роднай вёсцы закрылі касцёл і бацька прыняў няпростае рашэнне пераехаць у Польшчу...

У кнізе няшмат інфармацыі пра музычнае, мастацкае станаўленне Немена як таленавітага музыканта. Пра гэта ўжо напісалі і яшчэ, пэўна, напішуць дзясяткі, а хутчэй за ўсё — сотні кніг. Выдадуць манаграфіі, а мо — і персанальныя энцыклапедыі. Таму ж, зразумела, і цікавасць да гэтага выдання ў большай ступені выклікана прывязанасцю аповеду да родных мясцін музыканта. Старыя Васілішкі, касцёл, частыя прыезды музыканта і кампазітара — тэма тэксту і багатага ілюстрацыйнага матэрыялу. У 1970-я гады наш суродзіч часта гастраляваў у розных гарадах Савецкага Саюза. У 1976 годзе музыкант даў інтэрв'ю беларускай журналістцы Веры Савінай. Фотаздымак, на якім адлюстравана яе гутарка з Неменам, быў падараваны дому-музею музыканта ў Старых Васілішках. Вера Савіна ў суаўтарстве з Аляксандрам Нілавым зняла дакументальны фільм «Гэты дзіўны свет...» (2009 год). Вера Савіна пры падтрымцы захопленых творчасцю польскага музыканта і кампазітара беларускага паходжання Віталя Раковіча і Аляксандра Амшэя і зрабіла кнігу «Чэслаў Немен», выдадзеную ў выдавецтве «Чатыры чвэрці». Вера Савіна, якая з'яўляецца аўтарам тэксту, — сцэнарыст больш як трыццаці дакументальных фільмаў, журналіст. Віталь Раковіч — фатограф, дызайнер. Ён — аўтар канцэпцыі фотакнігі, яе дызайну. Аляксандр Амшэй — начальнік аддзела турыстычнай і інвестыцыйнай дзейнасці ўпраўлення эканомікі Шчучынскага райвыканкама. Ён з'яўляецца кансультантам, рэдактарам выдання.

Літаральна кожная старонка кнігі «Чэслаў Немен» — пранікненне ў свет музычнага мастацтва, адкрыццё крынічных вытокаў вялікага таленту.

Кастусь Ладуцька

Загаловак у газеце: Чэслаў Немен: жыццё як песня-лёс

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».