Вы тут

Надзею Саўчанку і Уладзіміра Рубана вызвалілі з-пад варты ў зале суда


Суд вызваліў з-пад варты пазафракцыйнага народнага дэпутата Украіны Надзею Саўчанка і валанцёра Уладзіміра Рубана, якіх абвіначвалі ў падрыхтоўцы тэрактаў. Пра гэта паведамляе УНІАН.


Надзея Саўчанка. Фота: Reuters.

Сёння, 16 красавіка, скончыўся тэрмін арышту падсудных. "Саўчанка і Рубан выйшлі з клеткі. Меры стрымання ніякай няма", - напісаў у сваім Facebook Уладзімір Рыбін — бацька адваката Валянціна Рыбіна, які абараняе інтарэсы Уладзіміра Рубана.

Цяпер вызначаецца дата наступнага пасяджэння суда, на якім бок абвінавачвання можа прадставіць новае хадайніцтва адносна меры стрымання.

Саўчанку і Рубана падазраюць у падрыхтоўцы тэрактаў і дзяржаўнага перавароту. Па дадзеных следства, яны планавалі абстраляць будынак ва ўрадавым квартале Кіева і забіць кіраўніцтва дзяржавы, а таксама захапіць будынак Вярхоўнай Рады. Таксама праваахоўнікі задакументавалі факт перавозкі Саўчанкай і Рубанам у лістападзе 2017 года зброі з непадкантрольнай Украіне тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей для здзяйснення тэрактаў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.