Вы тут

Далёка-далёка ў Глубокім


Інфармацыйна-­гуманітарную акцыю “Славянская сям’я народаў Зауралля” беларусы з горада Кургана прысвяцілі Дню яднання народаў Беларусі ды Расіі, а таксама 70‑годдзю Глубокінскай бібліятэкі


Цёплая сустрэча ў Глубокім

Пра тое паведаміла ў рэдакцыю Людміла Урванцава, кіраўніца Нацыянальна-культурнага цэнтра беларусаў Зауралля “Батькавщина”. 2 красавіка быў урачысты прыём у “Беларускай хаце” суполкі, а 5‑га — творчая экспедыцыя ў сяло Глубокае Шадрынскага раёна, дзе кампактна жывуць беларусы. “Мы зладзілі ў клубе ажно тры выставы: кніг беларускіх аўтараў, твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзіцячай творчасці, — інфармуе Людміла Рыгораўна. — Выступалі мясцовыя самадзейныя артысты, потым быў канцэрт нашага народнага самадзейнага калектыву — ансамбля беларускай песні “Журавачка”. У свяце паўдзельнічалі, мелі на ім слова старшыня Глубокінскага сельсавета Наталля Мамантава, старшыня савета Асамблеі народаў Зауралля Уладзімір Уфімцаў і актывістка асамблеі Вера Салаўёва, прадстаўніца Урада Курганскай вобласці Ларыса Плотнікава, бібліятэкар мясцовай бібліятэкі Веры Мартыновіч”.

Расказала пра дзейнасць беларускай суполкі, яе стасункі з Бацькаўшчынай Людміла Урванцава, павіншавала ўсіх з Днём яднання. Дарэчы, творчую экспедыцыю беларусы Кургана зладзілі па просьбе сельскіх актывістаў сумесна з Цэнтрам рускай культуры “Лад” — і тое было вельмі сімвалічна. Пасля ўрачыстай часткі, канцэрта глубокінскія беларусы запрасілі гасцей на святочнае чаяванне.

Іван Іванаў

Нумар у фармаце ПДФ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.