Вы тут

Мужчына спяваў чатыры дні запар дзеля рэкорду, але яго не залічылі


Спявак з Дамініканскай Рэспублікі выступаў 106 гадзін запар дзеля сусветнага рэкорду, але прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінеса прызналі яго спробу няўдалай. Пра гэта паведамляе lenta.ru.


Карлас Сільвер (Carlos Silver) пачаў спяваць у пятніцу, 29 сакавіка, а завяршыў выступленне ў сераду, 3 красавіка, а 10 гадзіне раніцы па мясцовым часе. За гэты час ён выканаў больш за пяць тысяч песень. Увесь гэты час сям'я і публіка падтрымлівалі дамініканца.

Як толькі мужчына скончыў спяваць, яго забрала хуткая дапамога. У шпіталі ў Сільвера пачаліся галюцынацыі, выкліканыя недасыпам, голадам і стомленасцю.

Сусветны рэкорд належыць індыйскаму спеваку Сунілу Вагмару (Sunil Waghmare), і Сільвер сапраўды спяваў на гадзіну даўжэй за яго. Аднак назіральнікі палічылі, што ён рабіў занадта вялікія перапынкі паміж песнямі. Па рэгламенце, спявак можа адпачываць не больш за 30 секунд, дамініканец жа змаўкаў прыкладна на дзве хвіліны.

Гэта ўжо другая спроба дамініканца пабіць рэкорд. Ён збіраецца паспрабаваць яшчэ раз.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.