Вы тут

У Мінскім раёне затрыманы злодзей-"гастралёр"


У жыллё ён пранікаў асаблівым спосабам – прапальваў адтуліну ў створцы шклопакета, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.


Першае паведамленне аб крадзяжы, які здзейсніў меркаваны зламыснік, паступіла ў дзяжурную частку Мінскага РУУС 1 лістапада мінулага года. Жыхар Заслаўя патлумачыў, што невядомая асоба, ноччу ўскрыўшы шклопакет, пранікла ў жыллё і выкрала 1500 рублёў, два мужчынскія і адны жаночыя гадзіннікі, а таксама ювелірныя вырабы на агульную суму больш за 5000 рублёў.

З месца злачынства быў канфіскаваны запіс відэаназірання, дзе было відаць, што злачынства здзейсніў адзін чалавек. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Мінскага РУУС звярнулі ўвагу на асаблівы спосаб пранікнення ў жыллё -- шляхам прапальванне адтуліны ў створцы шклопакета. Такіх выпадкаў на тэрыторыі Беларусі раней не было.

Другі падобны выпадак адбыўся ў Калодзішчах. 12 лістапада зноў жа мінулага года ў аператыўна-дзяжурную службу звярнулася мясцовая жыхарка. Яна каля 4 гадзін раніцы пачула крокі ў доме, а, падняўшыся паглядзець, у чым справа, убачыла сілуэт мужчыны, што вылазіў у акно. У доме нічога не было скрадзена, аднак спосаб пранікнення ў жыллё быў аналагічным з выпадкам у Заслаўі.

Наступны такі выпадак пранікнення ў жыллё адбыўся ў Тарасава. 24 лістапада ў начны час невядомы паспрабаваў патрапіць у дом, аднак яму гэтага зрабіць не ўдалося. Па слядах, пакінутым на створцы шклопакета, аператыўнікі выказалі здагадку, што і тут “папрацаваў” той жа чалавек, што і ў папярэдніх выпадках.

Апошні аналагічны факт быў зафіксаваны ў аграгарадку Ратамка. Як і ў папярэдніх злачынствах, падзеі развіваліся ў начны час. Тут злачынцу зноў пашчасціла: з дому былі выкрадзеныя 200 долараў, 50 еўра, 100 рублёў, а таксама прадукты харчавання (бананы і плітка шакаладу).

Пры адпрацоўцы аднаго з садовых таварыстваў на тэрыторыі Мінскага раёна на адным з дачных участкаў былі заўважаны сляды пражывання, хоць для адкрыцця дачнага сезону было даволі рана. Калі аператыўнікі падыходзілі да дома, каб даведацца, хто там жыве, з жылля выскачыў мужчына і кінуўся ў бок лесу ў надзеі схавацца. Аператыўнікі затрымалі ўцекача.

У ходзе асабістага вобыску ў мужчыны была выяўлена маёмасць, якая яму не належала, а таксама прыстасаванні, якія маглі быць выкарыстаны для прапальванне і ўскрыцця шклопакетаў, а таксама гадзіннікі, аналагічныя выкрадзеным у Заслаўі. Затрыманы адмаўляў сваё дачыненне да злачынстваў і растлумачыў, што набыў хранометры на “барахолцы” за 10 рублёў. Аднак спецыяліст пацвердзіў сапраўднасць гадзіннікаў, гэта значыць, яны былі арыгінальнымі.

У ходзе далейшых аператыўных мерапрыемстваў, следчых дзеянняў і экспертных даследаванняў была ўстаноўлена датычнасць затрыманага да названых вышэй і іншых дачных крадзяжоў, усяго больш за дзесяці злачынстваў.

Што ж тычыцца асобы злачынцы, ім аказаўся 53-гадовы ўраджэнец Данецкай вобласці, які раней меў судзімасць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі за здзяйсненне кватэрных крадзяжоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».