Вы тут

Асноўны догляд за трускалкамі вясной


Каб улетку ўдосталь ласавацца буйнымі духмянымі трускалкамі, вясной варта ўдзяліць ягадам трохі клопату і ўвагі.


  • 1. Агледзьце трускалачную градку. Калі некаторыя расліны загінулі (няма ні адной жывой пупышкі), — выдаліце іх. Калі нейкія кусты вылезлі наверх, іх трэба заглыбіць, але акуратна, каб «сэрцайка» (цэнтральная пупышка) не апынулася пад зямлёй.
  • 2. Абрэжце секатарам усё карычневае лісце і спаліце яго. Не варта выкарыстоўваць пры гэтым граблі (ні звычайныя, ні веерныя) — выпадкова можна вырваць кусты, якія дрэнна ўкарэненыя.
  • 3. Раскідайце па градцы мінеральныя ўгнаенні з разліку 50 г/м2. Выкарыстоўвайце спецыялізаваныя ўгнаенні для трускалак або комплексныя (нітрафоскі). Можна выкарыстоўваць асобна карбамід (50 г/м2), падвойны суперфасфат (40 г/м2) і калійную салетру (або сульфат калію, 30 г/м2).
  • 4. Падрыхліце асцярожна матыкай самы верхні пласт глебы, памятаючы пра тое, што ў трускалак паверхневае размяшчэнне каранёў і іх лёгка пашкодзіць. Адначасова вы заладзіце мінеральныя ўгнаенні ўглыб глебы.
  • 5. Замульчыруйце градку кампостам або перагноем (на 2-3 см), не засыпаючы пры гэтым «сэрцайкі» кустоў. Не ўкладвайце саламяную падсцілку адразу на пачатку вясны, паколькі яна моцна запаволіць праграванне глебы пад трускалкамі і затрымае атрыманне ўраджаю.
  • 6. Старанна апырскайце расліны растворам прэпарату ад мучністай расы. Адначасова ў раствор можна дадаць любы акарыцыд (прэпарат супраць кляшча). Пры апрацоўцы старайцеся трапіць саставам на ўнутраную паверхню лісця і на зямлю пад трускалкамі. У якасці альтэрнатывы спецыялізаваным сродкам можна выкарыстоўваць раствор марганцоўкі ў кіпені. Робяць насычана ружовы раствор і пераліваюць яго ў палівачку. Падрыхтаванай вадкасцю праліваюць (абавязкова праз рассякальнік лейкі) кусцікі і глебу вакол.
  • 7. Не турбуйцеся аб тым, што расліна будзе абварана. Прайшоўшы праз пераліў у лейку і сутыкнуўшыся з ранішнім халадком, кіпень астудзіцца якраз да патрэбных трускалкам 65 °С.
  • 8. Калі стаіць сухое надвор'е, добра праліце градку.
  • 9. У пачатку мая (ці ў сярэдзіне, у залежнасці ад надвор'я), калі зямля прагрэецца, выкладзеце на градку падсцілку-мульчу з саломы ці падсушанай газоннай травы. Мульча з саломы — самая лепшая.
  • 10. Не забывайце багата паліваць плантацыю з трускалкамі, яны вельмі дрэнна пераносяць засуху.
  • 11. У сярэдзіне мая апрацуйце трускалкі прэпаратам для прафілактыкі гніляў. Паўтарыце апрацоўку ў пачатку чэрвеня.

Звярніце ўвагу

Градку можна замульчыраваць чорным укрыўным матэрыялам, зрабіўшы ў ім прарэзы для кустоў. Аднак майце на ўвазе, што адначасова трэба прымаць меры па барацьбе з мурашкамі, якія ахвотна пасяляюцца пад хованкай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».