Вы тут

Чым падкарміць расаду таматаў, каб яна стала тоўсценькай


Дужыя, трошкі прысадзістыя кусцікі памідораў — мара кожнага дачніка. Але часта бывае так, што расада замест таго, каб «таўсцець», наадварот, выцягваецца ў вышыню. Пры гэтым сцяблінка становіцца тоненькай, бледнай, лісты выцягнутыя — ну проста «пераросткі». І справа нават не ў знешнім выглядзе расады!


Калі інтэнсіўна развіваецца надземная частка расліны, нязменна пакутуюць карэньчыкі. Таму на дачы такія бледныя «пераросткі» вельмі доўга прывыкаюць да новых умоў, тут ужо не да ранняга ўраджая, не прапалі б увогуле!

Першае, што прыходзіць на розум, — гэта падкарміць расаду. І правільна прыходзіць, трэба сказаць. З адзінай агаворкай: падкормліваць памідоры варта з розумам, пры гэтым упор рабіць не на азотазмяшчальныя ўгнаенні, а на комплексны падыход.

Азот — штука добрая. Пры ўнясенні азоту ў глебу расліна становіцца «мясістая»: лісты радуюць памерам і колерам, сцёблы імкнуцца ўвысь, самі культуры растуць як на дражджах. Пры гэтым каранёвая сістэма не паспявае сфарміравацца так, каб утрымаць усё гэта «на сваіх плячах», — адсюль разыходжанне паміж развіццём вегетатыўнай часткі расліны і развіццём яе каранёў.

Нам жа трэба, каб сцябло стала «працягам» развітога кораня куста, менавіта з моцных карэньчыкаў растуць дужыя, тоўсценькія, каржакаватыя сцяблінкі — тое, чаго мы, уласна, і дамагаемся. Таму кормяць памідоры комплексным (гэта важна) угнаеннем, якое змяшчае тры самыя патрэбныя элементы: азот (для «бацвіння»), фосфар (для кораня) і калій (ён патрэбен якраз для таго, каб памідоры не выцягваліся, а пасля забяспечыць багатае цвіценне).

Калі і як падкормліваць расаду? Спецыялісты рэкамендуюць рабіць гэта тройчы за перыяд, пакуль таматы сядзяць у скрынях. Першы раз — пасля пікіроўкі. Другі раз — праз пару тыдняў пасля першага разу. І трэці — перад высаджваннем таматаў у грунт.

Карыстайцеся комплексным угнаеннем, якое змяшчае не толькі асноўныя элементы харчавання, але і неабходныя для паўнавартаснага росту і развіцця мікраэлементы: цынк, магній, марганец, бор, жалеза, кальцый і іншыя.

«Фішка» гатовых комплексных угнаенняў у тым, што яны змяшчаюць большасць неабходных таматам рэчываў у старанна падабранай дазіроўцы і ў лёгказасваяльнай форме. Ваша задача — купіць яго і пры падкормках дакладна прытрымлівацца інструкцыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?