Вы тут

Незагойная рана


Прадстаўнікі пасольства Беларусі ў ФРГ і генеральнага консульства ў Мюнхене прынялі ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 74-й гадавіны вызвалення канцэнтрацыйных лагераў на тэрыторыі Федэратыўнай Рэспублікі Германія, паведамілі карэспандэнту БелТА ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Германіі.


Адзначана гадавіна вызвалення канцлагераў Равенсбрук, Заксенхаўзен, Бухенвальд, Мітельбаў-Дора, Гардэлеген і Флосэнбюрг. На мерапрыемствах ушанавалі памяць іх ахвяр, а таксама савецкіх воінаў і ваеннаслужачых армій саюзнікаў, якія загінулі пры іх вызваленні.

Да ўдзельнікаў памятнага мерапрыемства ля манумента загінулым савецкім воінам у Фюрстэнберг, дзе размяшчаўся канцэнтрацыйны лагер Равенсбрук, звярнуўся пасол Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка. Ён падкрэсліў, што злачынствы нацыянал-сацыялізму назаўжды застануцца глыбокай ранай у гісторыі Еўропы. Пасол акцэнтаваў увагу на ўклад народаў былога Савецкага Саюза, уключаючы беларусаў, у Вялікую Перамогу над фашызмам.

Кіраўнік дыпламатычнай місіі таксама ўсклаў вянкі да памятных дошак ад імя Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, устаноўленых у памяць пра ахвяр канцэнтрацыйных лагераў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.

Эканоміка

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Пра што абавязкова трэба падумаць перад тым, як браць на сябе фінансавыя абавязацельствы перад банкам?

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.