Вы тут

Ад беларускіх раўнін да вяршыняў Каўказа


Фільм пад такой назвай стварае школьніца з Кабардзіна-­Балкарыі Лія Тхашыгугава


Як вядома, Дзень яднання народаў Беларусі ды Расіі адзначаецца 2 красавіка, ён заснаваны ў 1996 годзе прэзідэнтамі абедзвюх краін. Адзначаючы свята, у Кабардзіна-Балкарскім дзяржуніверсітэце імя Х. М. Бярбекава грамадскі рух “За яднанне, сябры!” зладзіў сустрэчу са студэнтамі 3 курса аддзялення рускай мовы й літаратуры, якія ў рамках вучэбнай праграмы асвойваюць беларускую мову (на курсе 33 студэнты). Былі запрошаны актывісты іншых грамадскіх арганізацый.

Гаварылі пра даўнія братэрскія стасункі паміж народамі, традыцыі патрыятычнага выхавання моладзі. Гучалі вершы на беларускай мове. Студэнткі Карына Кодзава, Індзіра Таукава, Мілана Дударава чыталі верш “Бацьку” Рыгора Барадуліна, Айгуль Хабуева і Асіят Таукенава — верш “Зорка Венера” Максіма Багдановіча. Альбіна Азрокава і Фаціма Яганава агучылі па-беларуску ўрывак “У лукоморья дуб зелёный” з паэмы Аляксандра Пушкіна “Руслан і Людміла”, Заліна Таукава прачытала верш “Вось і лета сышло” Петруся Броўкі.

Каардынатар навукова-даследчай і праектнай дзейнасці Дзіцячай акадэміі творчасці “Солнечный город” Таццяна Науяніс расказала пра конкурс Саюзнай дзяржавы “Таленты ХХІ стагоддзя”, у якім ужо 10 гадоў удзельнічаюць школьнікі Кабардзіна-Балкарыі. Адзін з новых конкурсных праектаў: Лія Тхашыгугава з 5-й школы горада Майскі стварае відэафільм “Ад беларускіх раўнін да вяршыняў Каўказа”. Гэта будзе аповед пра дружбу й супрацу нашых народаў ад часоў Вялікай Айчыннай вайны і па сёння. Каардынатар праекта — Павел Сідарук, старшыня руху “За яднанне, сябры!”.

Фелікс Аляксандраў, г. Нальчык

Фота: Міхаіл Сеніч

Нумар у фармаце ПДФ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.