Вы тут

Прыехалі ў Глуск нават з Мінска, Гомеля і Бабруйска


На прыём грамадзян па асабістых пытаннях да першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максіма Рыжанкова ў Глуск прыехалі з Мінска, Гомеля і Бабруйска.


Фота БЕЛТА

Бабруйчанка Таццяна Савостава паскардзілася на неправамерныя з яе пункту гледжання адносіны да членаў яе сям'і з боку міліцыі. З мужам яна ў разводзе, але ў яго праблемы з бізнесам чамусьці ўмешваюць і яе. Яшчэ адна заяўніца з Бабруйска прыйшла на прыём з юрыстам. Тая паведаміла, што ў 2001 годзе жанчына была звольнена з пасады бухгалтара завода трактарных дэталяў і агрэгатаў з ганебным для яе запісам «за сістэматычнае невыкананне заданняў кіраўніцтва». З таго моманту яна шукае справядлівасці ў судах, але безвынікова. Яе не задавальняе рашэнне Прэзідыума Вярхоўнага суда, і яна выкарыстоўвае іншыя магчымасці звярнуць на сябе ўвагу. Запіс на прыём па асабістых пытаннях да першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі стаў чарговай спробай абяліць сваё імя, бо нават на пенсіі гэты запіс не дае ёй жыць спакойна. Гамяльчанка Ірына Барысава прыехала на прыём таму, што звароты ў розныя інстанцыі на ўзроўні сваёй вобласці не дапамаглі ёй вызначыцца ў адносінах з суседам з-за зямельнага ўчастка і прыбудовы да іх агульнага дома. А трэнера па шашках з Бабруйска прывялі ў Глуск прадузятыя адносіны вышэйстаячага кіраўніцтва. Сярод тых, хто звярнуўся на прыём, — пажылы жыхар Глускага раёна, які патрабуе, каб па яго вуліцы праязджаў рэйсавы аўтобус з райцэнтра. Тыя захады, якія прымаюць мясцовыя ўлады, каб вырашыць праблему, мужчыну не задавальняюць. Усяго на асабісты прыём да першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта звярнулася каля 30 чалавек.

— Усе пытанні ўзятыя на кантроль і будуць разгледжаны ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін, — падвёў вынікі сустрэчы Максім Рыжанкоў. — Пытанні былі разнапланавыя, датычыліся работы самых розных органаў улады. Я выдзеліў бы некалькі блокаў. Адзін з іх — гэта праблемы, якія стварае сама мясцовая ўлада. У Глуску я такога не ўбачыў, але шмат прыехала людзей з Бабруйска, Мінска, Гомеля, іншых населеных пунктаў, дзе няўважліва выслухалі заяўнікаў. Улада сама калісьці стварыла праблему, яна ператварылася для грамадзян з дробязнай у вялікую, прывяла да канфлікту з суседзямі, судовымі інстанцыямі. А сёння ўлады ўжо і самі не ведаюць, як дапамагчы. У выніку людзі ходзяць па замкнёным коле. Так быць не павінна. Улада павінна зрабіць усё, каб разабрацца з такога роду пытаннямі. Часта на прыём, калі прыязджае нехта з Мінска, прыходзяць людзі, якія да гэтага нікуды не звярталіся. Чалавек сядзіць, чамусьці не давярае мясцовай уладзе і ўпэўнены, што толькі вялікі начальнік са сталіцы вырашыць яго пытанне. З аднаго боку, такое, магчыма, дзесьці і ёсць. Але там змяняюцца кіраўнікі, прымаюцца кадравыя рашэнні. Людзі ж па звычцы не давяраюць. Але мясцовая вертыкаль здольная глыбока ўнікнуць у праблемы насельніцтва, вырашыць любыя яго пытанні. Яна і сама павінна імкнуцца да таго, каб быць карыснай людзям.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Нерухомасць, камуналка, транспарт...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».