Вы тут

Конкурс "Грай, мой баян!" збярэ ў Ельску каля 100 юных музыкантаў


Каля 100 юных музыкаў прадэманструюць сваё майстэрства на рэгіянальным конкурсе баяністаў і акардэаністаў "Грай, мой баян" 19 красавіка, паведаміла БЕЛТА дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Ельска Святлана Раманюк.


Фота: pixabay.com

Удзельнікамі стануць навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў з раёнаў Гомельскай вобласці. На сцэну ў Ельску паднімуцца сольныя выканаўцы і ансамблі - у трох узроставых катэгорыях. Салісты прадставяць па два рознахарактарныя творы на свой выбар, ансамблі - адну кампазіцыю. Праграма спаўняецца на памяць.

Заяўкі на ўдзел падалі больш за 10 калектываў. Гэта дуэты, трыо, септэты і г.д. Самы шматлікі ансамбль аб'яднаў 13 інструменталістаў.

Самаму юнаму сольнаму канкурсанту 8 гадоў. Гэта вучань першага класа дзіцячай школы мастацтваў Ельска Герман Тарасавец. Для пачаткоўца музыкі выступленне стане конкурсным стартам. Хлопчык пачаў займацца ў музычнай школе ў верасні мінулага года. Выкладчык адразу заўважыў у ім патэнцыял. Ужо пры падрыхтоўцы да творчага форуму, па словах педагогаў, відаць, што ён конкурсны музыкант.

Прафесійнае журы ацэніць узровень валодання выканальніцкімі навыкамі і тэхнічнымі прыёмамі ігры, вобразнасць і выразнасць выканання, артыстызм. Усе юныя музыканты атрымаюць граматы. Пераможцаў конкурсу па кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі ўзнагародзяць дыпломамі I, II і III ступені, памятнымі сувенірамі.

Заснавальнік конкурсу - аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ельскага райвыканкама.

Праводзіцца творчы форум раз у тры гады.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.