Вы тут

У Расіі забаранілі размяшчаць хостэлы ў жылых дамах


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў законапраект, які ўводзіць забарону на размяшчэнне гасцініц і хостэлаў у жылых дамах, піша lenta.ru.


Фота: cultmoscow.com

Закон уступіць у сілу з 1 кастрычніка 2019 года.

Аўтарамі дакумента выступілі больш за 30 дэпутатаў на чале са старшынёй думскага камітэта па жыллёвай палітыцы Галінай Хаванскай. Яны прапанавалі ўнесці адпаведныя папраўкі ў Жыллёвы кодэкс. У іх паказваецца, у прыватнасці, што жылое памяшканне ў шматкватэрным доме не можа выкарыстоўвацца для прадастаўлення гасцінічных паслуг або паслуг па часовым размяшчэнні старонніх асоб

У тлумачальных матэрыялах да законапраекта дэпутаты адзначылі, што ў цэлым ўласнікі жылля маюць права распараджацца нерухомай маёмасцю па сваім меркаванні, але толькі ў тым выпадку, калі іх дзеянні не парушаюць інтарэсы іншых асоб. Размяшчэнне хостэлаў у жылых дамах, на думку аўтараў заканадаўчай ініцыятывы, гэтаму патрабаванню не адказвае: у шматкватэрных будынках міні-гасцініцы суседнічаюць са звычайнымі кватэрамі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.