Вы тут

Конкурснае яднанне


68 прафесійных і самадзейных літаратараў ад 15 да 35 гадоў з розных рэгіёнаў Беларусі аб’яднаў сёмы літаратурны конкурс «Славянскі калейдаскоп». Ён быў прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Конкурс ладзяць Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, таварыства дружбы «Беларусь — Расія» і культурна-асветніцкая грамадская арганізацыя «Наша Русь». Кампетэнтнае журы пад кіраўніцтвам старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыні таварыства дружбы «Беларусь — Расія» Міхася Пазнякова вызначыла 25 лаўрэатаў конкурсу, якія прымалі віншаванні ў Расійскім цэнтры навукі і культуры.


У намінацыі «Паэзія» першае месца падзялілі члены СПБ Таццяна Купрыянец і Кацярына Роўда з Мінска. Другое месца журы прысудзіла тэлевядучай СТБ Ілоне Валынец, студэнтцы факультэта журналістыкі БДУ Маргарыце Пыка і настаўніцы СШ № 3 г. Ашмяны Марце Багдановіч. Дыпломы за трэцяе месца атрымалі студэнтка Магілёўскага дзяржаўнага педуніверсітэта Алеся Азаранка, супрацоўніца Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Марыя Сямашка, студэнтка Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя Максіма Танка Ірына Філімонава і вучаніца сталічнай гімназіі № 35 Анастасія Савіч.

У намінацыі «Проза» першае месца заняла член СПБ Вікторыя Сінюк (г. Мінск). Другое месца падзялілі студэнты Белдзяржуніверсітэта Максім Сямёнаў і Лілія Гусарава, трэцяе — вучні гімназіі № 35 Ганна Палякова і Багдана Панцялеева.

Нямала цікавых работ прадставілі на конкурс юныя публіцысты. Першае месца журы прысудзіла вучням гімназіі № 35 Мікіту Дзенісовічу і Кацярыне Грыгаровіч (творчы кіраўнік — настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Лойка). Другое месца дасталася студэнткам БДПУ імя Максіма Танка Дануце Уласавец і Таццяне Косаравай. Трэцяе месца падзялілі студэнтка БДПУ імя Максіма Танка Галіна Бяляніна, вучаніца гімназіі № 35 Анастасія Савіч і медсястра са Слуцкага раёна Багдана Тараканава.

Адметныя работы былі прадстаўлены на конкурс і ў намінацыі «Краязнаўства». Па-за канкурэнцыяй была вялікая работа дзесяцікласнікаў гімназіі № 35 Матвея Шыдлоўскага і Рамана Бардзілоўскага, якія і сталі лаўрэатамі. Журы ўручыла таксама дыпломы і памятныя падарункі педагогу Наталлі Лойка і намесніку дэкана факультэта пачатковай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка Ірыне Буторынай — за вялікую творчую работу са сваімі выхаванцамі, якія паспяхова выступілі ў літаратурным конкурсе.

Найлепшыя творы канкурсантаў будуць надрукаваны асобнай кнігай, якую падрыхтуе Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Павел КУЗЬМІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».