Вы тут

Беларускіх кнігавыдаўцоў чакаюць у Палтаве


23—24 мая па ініцыятыве Палтаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі пры падтрымцы Палтаўскага абласнога савета адбудзецца II Універсальная кніжная выстаўка-кірмаш «ПОШУК» — «Полтавська Оаза Шанувальників Украінськоі Книги».


З беларускага боку, акрамя прадстаўнікоў Міністэрства інфармацыі краіны, удзел у выстаўцы возьмуць паліграфічны камбінат імя Якуба Коласа, выдавецтва «Народная асвета». Расказвае дырэктар паліграфічнага камбіната імя Якуба Коласа Ігар Маланяк:

— Апошнім часам выразна шырацца беларуска-ўкраінскія кніжныя стасункі. І гэта праяўляецца не толькі ў выданні кніг беларускіх пісьменнікаў ва Украіне, але і ў выданні перакладаў украінскіх пісьменнікаў на беларускую мову. Восенню мінулага года прадстаўнічая беларуская дэлегацыя была на кніжнай выстаўцы ў Львове. Цяпер мы запрошаны ў Палтаву. Павязём туды шэраг кніг, што выдадзены апошнім часам у Мінску, якія сведчаць пра беларускаўкраінскія стасункі. Спадзяёмся наладзіць сувязі для арганізацыі выдання ўкраінскіх кніг у Беларусі. Можам, дарэчы, і проста выдаваць прадукцыю ўкраінскіх выдавецтваў па-ўкраінску. Сёння рабіць гэта не так складана. Хацелася б знайсці ў Палтаве і партнёраў для развіцця знешнеэканамічных стасункаў у галіне паліграфічнай, выдавецкай справы.

Дарэчы, II Універсальная выстаўкакірмаш «ПОШУК» сёлета прысвечана 250-годдзю з дня нараджэння выдатнага палтаўчаніна — украінскага паэта, перакладчыка, драматурга, асветніка Івана Пятровіча Катлярэўскага (1769— 1838). У праграме выстаўкі — сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі, семінары, аўтограф-сесіі… Цэнтральная пляцоўка выстаўкі — Палтаўская абласная ўніверсальная навуковая бібліятэка імя І. П. Катлярэўскага.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: У коле шанавальнікаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».