Вы тут

У БДПУ пройдзе навуковы StandUp для навучэнцаў педагагічных класаў


18 красавіка ў рамках Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ адбудзецца навуковы  StandUp для навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці. Старшакласнікі з усёй Беларусі прадставяць шаснаццаць даследчых распрацовак на тэму “Будучыя педагогі - аб сучасным дзіцяці” ў жанры навуковы StandUp. У фокусе ўвагі -- праблемы сучаснага дзіцяці, якія, як лічаць самі старшакласнікі, з'яўляюцца найбольш актуальнымі на сённяшні дзень.


Падчас навуковага StandUp будуць працаваць пляцоўкі “PROдзяцей. Сучаснае дзіця ... якое яно?” і “Адукацыйнае асяроддзе - прастора развіцця дзіцяці”. На першай пляцоўцы навучэнцы прадставяць псіхолага-педагагічныя, сацыяльна-педагагічныя, фенаменалагічныя і валеалагічныя навуковыя распрацоўкі. На другой -- вынікі праведзенай экспертызы адукацыйнаага асяроддзя сваёй школы.

Даследчыя распрацоўкі школьнікаў будуць прысвечаны наступным тэмам: “Ці можа сучасны першакласнік быць адказным і самастойным?”, “ Што для вас  значыць школа?”, “Пакаленне “Z” у пытаннях і адказах, ці вынікі аднаго даследавання”, “Трывога і страх: ці трэба з імі змагацца?”, “У залежнасці ад гаджэтаў ... “, “ Кампьютарныя фанаты”, “Сучасны фармат школьнага асяроддзя”,  “ Магічная школа, якая адкрывае вочы”, “ Вецер пераменаў” і іншыя.

Навуковы StandUp  “Будучыя педагогі - аб сучасным дзіцяці” працягвае серыю навуковых падзей для навучэнцаў педагагічных класаў. У 2017 годзе адбыўся  рэспубліканскі конкурс “Будучыя педагогі - пра школу будучыні”, а ў мінулым -- Фарсайт-форум “Будучыя педагогі - аб тэхналогіях падрыхтоўкі педагога”.

У навуковым StandUp прымуць удзел школьнікі з  Мінска, Вілейкі, Дзяржынска, Смалявіч, Пінска, Століна, аграгарадка Жамчужны,  Віцебска, Ушач, Полацку і іншых гарадоў і населеных пунктаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.