20 кастрычніка, аўторак

Вы тут

Санаторый «Случ»: адпачынак з карысцю*


Адзiн з найлепшых дзiцячых санаторыяў Беларусi «Случ» да новага летняга сезона рыхтуе шэраг сюрпрызаў для наведвальнiкаў. Тут адкрыецца сучасны спа-комплекс з трыма саўнамi: фiнскай, саляной, турэцкiм хамамам, а таксама абноўленым басейнам. Да тэнiснага корта, пляцовак па валейболе i пляжным футболе дабудуюць баскетбольную пляцоўку з прафесiйным пакрыццём. Дадайце сюды камфортныя нумары для пражывання, шасцiразовае харчаванне, поўны набор лячэбных працэдур i цiкава арганiзаваны вольны час — i вы зразумееце, чаму набыць пуцёўку ў «Случ» не так i проста.


Адзiн з найлепшых у краiне

— Два гады таму мы правялi вялiкае капiтальнае абнаўленне: рэканструявалi залы харчовага блока, закупiлi новае кухоннае абсталяванне. Пабудавалi культурна-забаўляльны комплекс «Вясёлка» — сучасную дыскатэчную пляцоўку, — расказвае дырэктар фiлiяла «Дзiцячы санаторый «Случ» ААТ «Белаграздраўнiца» Сяргей Марачкоўскi.

У той жа час быў здадзены новы спальны корпус «Мацi i дзiця», дзе стварылi камфортныя ўмовы для сямейнага адпачынку. Тут 23 пакоi на 40 чалавек. Акрамя гэтага, у санаторыi маецца пяць спальных карпусоў. Адначасова тут могуць размясцiцца 500 дзяцей.

— У 2018 годзе ў нашым санаторыi адпачыла больш за 7500 дзяцей з Беларусi, а таксама каля 200 з Расii. Ужо 15 гадоў мы працуем па праграме Саюзнай дзяржавы па арганiзацыi лячэння i аздараўлення дзяцей з раёнаў Беларусi i Расii, якiя найбольш пацярпелi ад катастрофы на ЧАЭС. Для гэтага штогод удзельнiчаем у адкрытым конкурсе, якi праводзiць Пастаянны камiтэт Саюзнай дзяржавы, дзе вызначаюць найлепшыя санаторыi. За паўтара дзесяцiгоддзя мы аздаравiлi каля 2,5 тысячы расiйскiх школьнiкаў з Бранскай, Калужскай, Тульскай абласцей i Алтайскага краю, — расказвае дырэктар.

Дарэчы, нядаўна Пастаянны камiтэт Саюзнай дзяржавы адзначаў санаторый «Случ» падзякай «За значны ўклад у развiццё беларуска-расiйскага супрацоўнiцтва i рэалiзацыю сацыяльна-значных праектаў Саюзнай дзяржавы». Зрэшты, узнагароды «Случ» атрымлiвае штогод. Напрыклад, сёлета ён заняў другое месца сярод дзiцячых санаторыяў краiны паводле вынiкаў работы за 2018 год. Чарговую Ганаровую грамату з гэтай нагоды Сяргей Марачкоўскi атрымаў ад дырэктара Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленнi i санаторна-курортным лячэннi насельнiцтва Генадзя Балбатоўскага.

— Аздараўляюцца ў нас i спартыўныя каманды. Ужо некалькi гадоў, напрыклад, прыязджаюць юныя баскетбалiсты клуба «Цмокi-Мiнск». Не першае лета ў нас праводзяць выхаванкi сталiчнай балетнай школы Вежнавец, — кажа Сяргей Марачкоўскi.

Штогод у санаторыi ўдасканальваюць матэрыяльна-тэхнiчную базу. Вялiкую ўвагу аддаюць бяспецы дзяцей.

— Дзiцячы санаторый адносiцца да тых аб'ектаў, дзе забеспячэнне бяспекi адыгрывае ключавую ролю, — падкрэслiвае дырэктар. — Нядаўна мы цалкам мадэрнiзавалi сiстэму супрацьпажарнай абароны. Падтрымлiваць бяспеку на належным узроўнi дапамагае ўстаноўленае ў жылых карпусах, на тэрыторыi санаторыя, у харчаблоку i iншых памяшканнях вiдэаназiранне.

Жывая прырода i спа-працэдуры

Санаторый «Случ» знаходзiцца ў найпрыгажэйшым месцы — пасярод змешанага лесу, побач са штучным вадасховiшчам. Таму тут можна зранку ўбачыць саву, кажаноў цi зайца — жывая прырода падступае нязвыкла блiзка. Акрамя традыцыйных бяроз, дубоў, каштанаў i елак, на тэрыторыi растуць туi, ядловец, барбарыс, брызглiна, дуброўка, фарзiцыя. А сапраўдным упрыгажэннем з'яўляецца лiпавая алея, якая цягнецца ўздоўж тэрыторыi санаторыя. Галасы птушак i чыстае паветра — што яшчэ патрэбна для шчасця?

Для са­мых ма­лень­кіх ад­па­чы­валь­ні­каў ме­ды­кі пра­па­ну­юць спе­цы­яль­ныя ля­чэб­ныя пра­цэ­ду­ры.

Дзецi традыцыйна праводзяць тут тры тыднi. Гэтага часу хапае, каб умацаваць здароўе. Тут ёсць увесь набор неабходных працэдур: спелеалячэбнiца, лячэбныя гразi i ванны, iнгаляцыi, розныя вiды масажу, электра-, цепла- i святлолячэнне, лазератэрапiя, кабiнеты функцыянальнай дыягностыкi i залы лячэбнай фiзкультуры. На тэрыторыi маецца ўласная свiдравiна з мiнеральнай вадой.

Штат медработнiкаў цалкам укамплектаваны. Тут працуюць чатыры ўрачы-педыятры, тэрапеўт, фiзiятэрапеўт, зубны фельчар. Паводле слоў намесніка дырэктара Ларысы БОНДАРАВАЙ, у санаторыя некалькi кiрункаў аздараўлення: сiстэмы кровазвароту, органаў дыхання, касцёва-мышачнай сiстэмы, органаў стрававання i мочапалавой сiстэмы.

Апошнiм часам пашыраецца выбар касметалагiчных i спа-працэдур. Адна з самых папулярных — прэсатэрапiя, або пнеўмакампрэсiйная тэрапiя. Гэта масаж сцiснутым паветрам, якое падаецца праз спецыяльны касцюм. Уздзейнiчаць можна як на ўсё цела, так i асобныя яго часткi, напрыклад спiну i ногi. Падчас працэдуры — нiякага болю, толькi рэлаксацыя i адчуванне прыемнага цяпла нейкi час пасля. Працэдура спрыяе стымуляцыi лiмфаадтоку i ўмацаванню сасудаў, карэкцыi фiгуры, у прыватнасцi, яе лiчаць эфектыўным сродкам у барацьбе з цэлюлiтам i вяласцю скуры.

У час се­ан­са прэсатэрапіі.

Яшчэ адна з навiнак эстэтычнай медыцыны — карбаксiтэрапiя, або лячэнне медыцынскiм вуглякiслым газам.

— Гэта ўнiкальны спосаб палепшыць якасць скуры i авал твару. Таксама мае добры эфект для лячэння суставаў, пазваночнiка, выкарыстоўваецца, у прыватнасцi, пры спiннамазгавых грыжах, пятачнай шпоры, галаўных болях i iншых хваробах, — расказвае ўрач агульнай практыкi санаторыя «Случ» Уладзiмiр Гузман. — Працэдура цалкам бясшкодная. У любой тканцы нашага арганiзма маецца вуглякiслы газ, мы толькi павялiчваем яго канцэнтрацыю, уводзячы пад скуру. I атрымлiваем рэакцыю ў адказ — у нас пашыраюцца крывяносныя, лiмфатычныя сасуды, паскараецца i паляпшаецца абмен рэчываў. Гэта своеасаблiвая зарадка для клетак. У вынiку атрымлiваем абязбольвальны i супрацьзапаленчы эфект. Да нас на гэту працэдуру (а курс у iдэале павiнен складацца з 10 сеансаў), прыязджаюць нашы пастаянныя клiенты са Слуцка i Салiгорска, тыя, хто адчуў станоўчы эфект, лечацца самi i рэкамендуюць знаёмым.

У хуткiм часе з'явiцца яшчэ адна падобная працэдура — азонатэрапiя. Унiкальнай методыкай валодае i ўрач-фiзiятэрапеўт санаторыя Аляксандр Барушка. Метад спалучае лазератэрапiю i лазерную рэфлексатэрапiю.

— Гэта ўздзеянне на «кiтайскiя» кропкi па прынцыпе iгларэфлексатэрапii, толькi без выкарыстання iголак, а з дапамогай магнiтных iмпульсаў — тлумачыць Аляксандр Сяргеевiч. — Таму гэта прыемная i камфортная працэдура, якая праходзiць пад рэлаксуючую музыку. Яна рэкамендуецца пры хваробах, якiя дрэнна паддаюцца лячэнню традыцыйнымi метадамi, у прыватнасцi пры бранхiяльнай астме, мiгрэнях, заiканнi, начным энурэзе, неўрозападобных цiках у дзяцей, астэахандрозе, радыкулiтах. Гэта методыка апрабавана на працягу дзесяцiгоддзяў. Мiгрэнь, напрыклад, гэта спазма сасудаў, i зняць яе нават медыкаментозна вельмi складана. А гэты метад лiквiдуе прычыну спазмы. Для дасягнення максiмальнага эфекту патрабуецца тры курсы такiх працэдур на працягу года. А вось пры лячэннi начнога энурэзу значны эфект адчуваецца нават ад аднаго курса.

Актыўны вольны час i здаровая дыета

— Наш санаторый дзецi выбiраюць у тым лiку з-за цёплай атмасферы i адносiн выхавацеляў, педагогаў, медыкаў i iншых супрацоўнiкаў, — упэўнена намеснiк загадчыка аддзела выхаваўчай i культурна-масавай работы санаторыя «Случ» Валянцiна Салавей,
якая, дарэчы, працуе тут ужо 36 гадоў. — Ёсць дзецi, якiя прыязджаюць да нас ужо 11-ы раз! Мы iмкнёмся, каб яны не толькi аздаравiлiся, але i актыўна i з карысцю правялi час. Штодзённа арганiзуем iнтэлектуальныя, пазнавальныя, забаўляльныя i фiзкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы. Улiчваем кола цiкавасцяў дзяцей, пажаданнi бацькоў. Кожнаму дзiцяцi мы ствараем умовы для самарэалiзацыi, а таксама стараемся даць душэўны спакой i камфорт. Напрыклад, у нас ёсць такая акцыя як «СМС любiмай маме», дзе кожны пiша добрыя словы i пажаданнi. I мы заўсёды настройваем дзяцей, што ад нас яны павiнны паехаць крыху больш добрымi i пяшчотнымi. Бацькi, дарэчы, нярэдка тэлефануюць нам з падзякамi.

У санаторыi маецца свая школа i ўсе неабходныя ўмовы для бесперапыннага адукацыйнага працэсу. Тут 13 абсталяваных вучэбных кабiнетаў з тэхнiчнымi сродкамi, нагляднымi дапаможнiкамi, метадычнай лiтаратурай, тэлевiзарамi, якiя дазваляюць дэманстраваць вучэбныя фiльмы. У кабiнетах фiзiкi i хiмii, напрыклад, маецца ўсё неабходнае для правядзення вопытаў i выканання лабараторных работ.

У сталоўцы — толькi здаровае харчаванне.

— Пятнiца ў нас — дзень беларускай кухнi. Наша нацыянальная кухня прыдатная для прыгатавання дыетычных страў. Мы гатуем бульбяныя аладкi, дранiкi, свiнiну па-дамашняму, кашы, — расказвае загадчык харчаблока Лiдзiя Замараева. — Афiцыянты ў гэты дзень надзяваюць нацыянальныя касцюмы, такiм чынам дзецi далучаюцца да беларускiх традыцый.

У спе­ле­ак­лі­ма­та­ля­чэб­ні­цы.

Планы на будучае ў кiраўнiцтва санаторыя самыя амбiцыйныя. Гэта i паляпшэнне жыллёвага фонду, матэрыяльна-тэхнiчнай базы, пашырэнне спектру медыцынскiх паслуг i набыццё новага абсталявання.

— Не буду раскрываць усе планы, але скажу, што ў 2019 годзе санаторый «Случ» стане яшчэ больш сучасным i камфортным, — кажа Сяргей Марачкоўскi. — Запрашаю ўсiх ахвотных упэўнiцца ў гэтым i адпачыць у нас.

Алена КРАВЕЦ

Аксана МIСЕЛЯ

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Супрацоўнiца рэдакцыi газеты «Звязда» Аксана Мiселя, якая адпачывала з дзецьмi ў санаторыi «Случ» у сакавiку, выказвае асаблiвую падзяку за цёплы прыём кiраўнiцтву i персаналу аздараўленчай установы.

Выбар рэдакцыі

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?

Грамадства

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Аб альтэрнатыве клайпедскаму порту, рэканструкцыi Нясвiжскага палаца i роднай мове падчас сямейных сустрэч.

Грамадства

Заразіцца прафесіяналізмам. Чаму трапіць на неканферэнцыю настаўнікаў EdCamp лічыцца вялікай удачай?

Заразіцца прафесіяналізмам. Чаму трапіць на неканферэнцыю настаўнікаў EdCamp лічыцца вялікай удачай?

Чацвёртая педагагічная неканферэнцыя прайшла ў мінулыя выхадныя з нязменным аншлагам і сабрала больш як тры сотні педагогаў з розных куткоў нашай краіны.