Вы тут

Палац спорту «Уручча» прыме «фінал чатырох» Балтыйскай лігі


У гэтыя выхадныя, 20—21 красавіка, Палац спорту «Уручча» прыме «фінал чатырох» Балтыйскай лігі. У першы дзень адбудуцца паўфіналы, літоўскі гандбольны клуб «Драгунас» сустрэнецца з украінскім ЗТР, а мінскі СКА згуляе з цяперашнім уладальнікам трафея фінскім «Рыіхімякі». У другі дзень пройдуць матчы за 3-е і 1-е месцы.


Фота pressball.by

«Мы прыязджалі ў Мінск, каб вывучыць мясцовыя ўмовы, і засталіся вельмі задаволеныя ўбачаным, — расказвае менеджар Балтыйскай лігі Урмо Сітсі.На правядзенне «фіналу чатырох» таксама прэтэндавала Клайпеда, але ў Мінска аказаліся відавочныя перавагі. Выдатны, нядаўна пабудаваны Палац спорту, разлічаны на тры тысячы гледачоў, сучасная інфраструктура для ўсіх — камандаў, суддзяў, тэлебачання і гледачоў. Мы сталі сведкамі мясцовага дэрбі СКА — БГК імя Мяшкова. Атмасфера на гэтай сустрэчы была цудоўнай. Амаль дзве тысячы балельшчыкаў падтрымлівалі каманды, для гледачоў клуб арганізаваў шмат забаў перад матчам і ў перапынку. Арганізацыя паядынку была на высокім узроўні, так што рашэнне аб правядзенні «фіналу чатырох» менавіта ў Мінску аказалася для нас простым».

Адзначым, гандбалісты мінскага СКА тройчы выйгравалі Балтыйскую лігу (2013, 2014, 2015), адзін раз былі ўладальнікамі «серабра» (2016) і двойчы — «бронзы» (2017, 2018). У мінулым сезоне мінчане ў матчы за 3-е месца абыгралі ЗТР з лікам 40:37, а ў вырашальным паядынку за «золата» «Рыіхімякі» нанёс паражэнне эстонскай «Пыльве» — 26:23.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?