Вы тут

Грамадзянін Германіі абрабаваў жанчыну пасля сумесна праведзенага вечара


Апе­ра­тыў­ні­кі за­тры­ма­лі 41-га­до­ва­га гра­ма­дзя­ні­на Гер­ма­ніі, які аба­краў жан­чы­ну пас­ля пра­ве­дзе­на­га ра­зам з ёй ве­ча­ра, па­ве­да­мі­лі Бел­ТА ў ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма.


smolensk-i.ru

30-га­до­вая жы­хар­ка Мінск­ага ра­ё­на звяр­ну­ла­ся ў мі­лі­цыю. Яна рас­ка­за­ла, што пас­ля зна­ём­ства з жы­ха­ром Гер­ма­ніі ў яе пра­па­лі ін­крус­та­ва­ны дыя­мен­та­мі за­ла­ты кры­жык і за­ла­ты лан­цу­жок на агуль­ную су­му звыш Br7 тысяч. Вы­свет­лі­ла­ся, што ўве­ча­ры 13 кра­са­ві­ка жан­чы­на ў ста­ліч­ным клу­бе па­зна­ё­мі­ла­ся з 41-га­до­вым муж­чы­нам. Паз­ней па­ра ад­пра­ві­ла­ся ў га­тэль да за­меж­ні­ка. «Пра­вёў­шы ў гас­цях не­ка­то­ры час, жан­чы­на вы­ра­шы­ла па­ехаць да­до­му. На­заўт­ра яна вы­яві­ла згу­бу за­ла­то­га кры­жы­ка і за­ла­то­га лан­цуж­ка. Пас­ля та­го як яна вяр­ну­ла­ся ў га­тэль і да­ве­да­ла­ся, што муж­чы­на ўжо з'е­хаў, а ў ну­ма­ры ўпры­га­жэн­няў не знай­шло­ся, яна звяр­ну­ла­ся ў мі­лі­цыю, — рас­ка­за­лі ў ГУ­УС. — Апе­ра­тыў­ні­кі за­тры­ма­лі муж­чы­ну, гра­ма­дзя­ні­на Гер­ма­ніі аф­ган­ска­га па­хо­джан­ня 15 кра­са­ві­ка ў Го­ме­лі, ён ехаў да мя­жы з тымі са­мымі каш­тоў­нас­цямі». Муж­чы­на зна­хо­дзіц­ца ў іза­ля­та­ры, у да­чы­нен­ні да яго за­ве­дзе­на кры­мі­наль­ная спра­ва.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».