Вы тут

Ва Ушацкім раёне пры пажары загінула 85-гадовая пенсіянерка


Паведамленне пра пажар дома ў вёсцы Заазер'е паступіла ўначы 18 красавіка, гаворыцца на сайце МНС Беларусі.


Калі ратавальнікі прыбылі да месца здарэння, дом і размешчаны побач хлеў цалкам былі ахоплены полымем. На месцы пажару пад пластом будаўнічых канструкцый дома, якія абваліліся, ратавальнікі знайшлі загінулую гаспадыню дома. 85-гадовая пенсіянерка пражывала адна, знаходзілася на ўліку ў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна».

У выніку пажару ў доме знішчаны дах, столевае перакрыцце, пашкоджаныя сцены, маёмасць, знішчаны хлеў. Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі).

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.