Вы тут

Беларусь вывучае вопыт Дубайскага МФЦ


Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з кіраўніцтвам Дубайскага міжнароднага фінансавага цэнтра (МФЦ). На сустрэчы прысутнічалі кіраўнік цэнтра Эса Абдулфатах Казім і выканаўчы дырэктар Арыф Аміры.


Фота: БЕЛТА

«Дзякуй вам за ўсе добрыя словы, распачынаннi і тую дапамогу, якую вы аказваеце нам. Я мяркую, што вы ўжо знаёмыя з нашымі марамі — гэта нават не праекты, а мары — стварыць нешта падобнае вашаму цэнтру ў Беларусі, — адзначыў Прэзідэнт. — І я буду вам вельмі ўдзячны, калі вы працягнеце сваю дабрачынную дзейнасць у Беларусі ў плане падтрымкі гэтага праекта і кансультацыйнай дапамогі нам, таму што ў вас велізарны неацэнны вопыт стварэння такіх міжнародных фінансавых цэнтраў».

Беларускі лідар звярнуў увагу, што Дубайскі міжнародны фінансавы цэнтр праяўляе вялікую цікавасць да супрацоўніцтва ў галіне ІТ-тэхналогій. «Вы шмат надаеце ўвагі лічбавай эканоміцы, мы таксама займаемся гэтым сур’ёзна. І думаю, калі б мы здолелі знайсці агульную цікавасць, то гэта спалучэнне было б толькі на карысць развіцця лічбавай эканомікі, — падкрэсліў ён. — Словам, спадар кіраўнік, калі вы палічыце, што ў Беларусі ёсць вопыт высокіх тэхналогій, — мы да вашых паслуг, гатовыя працаваць разам».

У адказ кіраўнік цэнтра Эса Абдулфатах Казім падзякаваў кіраўніку дзяржавы за сустрэчу.

«І ўрад Дубая, і мы абавязуемся падтрымліваць гэты праект. З мінулага лета, пасля атрымання першых дакументаў на гэты конт, мы прынялі рашэнне падтрымліваць супрацоўніцтва ў гэтай галіне, — заявіў ён. — Я не думаю, што гэта проста мара, я думаю, гэта нешта, што мы вельмі хутка рэалізуем. Мы прыехалі для таго, каб падзяліцца нашым вопытам, мы гатовыя да гэтага. Асабліва ў тым, што тычыцца стварэння і развіцця фінансавага цэнтра. І мы цалкам гатовыя ўносіць уклад у развіццё адносін паміж дзвюма дзяржавамі — і асабліва ў сектары ІТ».


Па выніках сустрэчы кіраўнік Дубайскага міжнароднага фінансавага цэнтра Эса Абдулфатах Казім пагутарыў з журналістамі.

Ён адзначыў, што з Прэзідэнтам яны абмеркавалі ідэю стварэння фінансавага цэнтра ў Мінску, а таксама тое, як вопыт аналагічнай структуры ў Дубаі можа спатрэбіцца ў Беларусі. «Мы і нашы беларускія калегі будзем прапрацоўваць гэтую ідэю, будзем вывучаць, наколькі гэта тэхнічна здзяйсняльна, наколькі гэта лагічна і эфектыўна. Як толькі будуць атрыманы нейкія вынікі, мы ўсё гэта абмяркуем. У тым выпадку, калі гэта сапраўды будзе разумна, мы гатовыя аказваць любую падтрымку ў стварэнні такога цэнтра», — падкрэсліў Эса Абдулфатах Казім.

Таксама бакі разгледзелі магчымае развіццё адносін паміж нашай краінай і ААЭ.

Кіраўнік МФЦ таксама распавёў, што ў апошні час у фінансавай сферы назіраюцца некаторыя змены — гэта не ў апошнюю чаргу звязана з развіццём тэхналогій. «Мы ведаем, што ў Беларусі актыўна развіваюцца лічбавыя тэхналогіі. І мы лічым, што ў фінансавай сферы выкарыстанне такіх тэхналогій магло б прывесці да цікавых вынікаў, — дадаў ён. — Беларусь цалкам здольная зрабіць гэтую ідэю прывабнай, мы гатовыя працаваць і падтрымліваць яе».

Даведка

Дубайскі міжнародны фінансавы цэнтр быў створаны ў 2004 годзе, гэта сучасная фінансавая структура сусветнага значэння. Цэнтр займае 12-е месца сярод 102 міжнародных фінансавых цэнтраў.

Ён функцыянуе як фінансавая свабодная зона з мандатам на аўтаномію ад Цэнтральнага банка ААЭ, мае свой незалежны орган кіравання, уласны збор законаў, які заснаваны на англійскім праве, а таксама сваю судовую сістэму і сістэму падаткаабкладання.

Асноўныя напрамкі дзейнасці цэнтра: банкаўская справа, рынак капіталу, кіраванне актывамі і рэгістрацыя фондаў, кіраванне фондамі, перастрахаванне, дакументарнае афармленне і суправаджэнне гандлёвых аперацый.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.