Вы тут

Жыхар Мінскага раёна пры рэканструкцыі дома знайшоў скрутак з тратылам


У аператыўна-дзяжурную службу Ждановіцкага аддзела міліцыі Мінскага РУУС пазваніў 31-гадовы жыхар аграгарадка Ратамка, які паведаміў аб знаходцы ў сябе пад дахам скрутка з рэчывам, падобным на тратыл.


На месца здарэння выехалі супрацоўнікі Мінскага РУУС, а таксама прадстаўнікі раённых аддзелаў Следчага камітэта і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5448. У скрутку, як мяркуецца, знаходзілася тратылавая шашка вагай каля 400 грамаў і рэшткі тратылавай шашкі вагай каля 200 грамаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ў УУС Мінаблвыканкама.

Як патлумачыў мужчына, знаходку ён выявіў падчас рэканструкцыі даху жылля, прыбіраючы смецце. Хутчэй за ўсё тратыл належаў памерламу дзеду, які быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Ён і захоўваў выбуховае рэчыва пад дахам дома. Тратыл накіраваны на экспертызу, у далейшым яго знішчаць.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.