Вы тут

Больш як 240 тысяч дрэў і кустоў высадзяць у населеных пунктах Беларусі


Больш як 240 тысяч дрэў і кустоў высадзяць у населеных пунктах Беларусі ў 2019 годзе згодна з рэспубліканскім планам мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


У міністэрстве адзначылі, што калі кожны жыхар Беларусі будзе кожны год саджаць хаця б па адным дрэве ў сваім населеным пункце, то штогод у гарадах і вёсках краіны будзе станавіцца на 9 млн дрэў больш.

Больш за 2,6 тыс. работнікаў сістэмы Мінпрыроды 20 красавіка ў час рэспубліканскага суботніка ўнясуць свой уклад у азеляненне краіны і высадзяць звыш 15,5 тыс. маладых дрэў (дубы, ліпы, бярозы, туі) і 370 кустоў. "Не менш як 6 маладых дрэў у бягучым годзе павінен высадзіць кожны супрацоўнік сістэмы Мінпрыроды ў час суботніка. Такое даручэнне даў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык", - расказалі ў прэс-службе Мінпрыроды.

Дзякуючы старанню супрацоўнікаў прыродаахоўнага ведамства ў Навагрудку з'явіцца дубовы гай. Да пасадцы падрыхтавана ўжо 600 саджанцаў дуба, 200 саджанцаў ліпы і 10 каштанаў. У Гродне на тэрыторыі ДУА "Сярэдняя школа нумар 26 г. Гродна" і ДУА "Гімназія нумар 9 імя Ф.П. Кірычэнкі г. Гродна" супрацоўнікі Белгідрамета закладуць алею з 200 саджанцаў вечназялёных насаджэнняў (туі). У Салігорску Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з прыходам кафедральнага сабора Нараджэння Хрыстовага закладзе памятную алею з 600 саджанцаў дуба.

  • У гэты ж дзень эколагі ўсёй краіны зоймуцца добраўпарадкаваннем месцаў воінскай славы ВАВ, правядуць экалагічныя акцыі па азеляненні населеных пунктаў, добраўпарадкаванні і ачыстцы берагавых участкаў водных аб'ектаў, паркаў, высадзяць кветкі.
  • Усе праводзімыя Мінпрыроды мерапрыемствы прымеркаваны да экалагічнай кампаніі "Добраўпарадкуем малую радзіму", прысвечанай Году малой радзімы, а таксама падрыхтоўцы да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.