Вы тут

ТАВІЗ – літаратурная багема 1930-х гг.



На хвалі часу, у плыні жыцця

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»


25 красавіка 2019 г. а 17-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на лекцыю “ТАВІЗ – літаратурная багема 1930-х гг.”, якая адбудзецца ў межах праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Выдавецкага дома “Звязда”.

На пачатку 1930-х гадоў у Беларусі практычна завяршаецца “уладкаванне” літаратурнага працэсу як ідэалагічна правільна скіраванай часткі сістэмы. У гэты час багемным выклікам літаратурнаму афіцыёзу, непадкантрольным партыйным ідэолагам і цэнзарам, узнікае ТАВІЗ – нефармальная творчая група літаратараў. У розныя часы ў яе ўваходзілі Змітрок Астапенка, Міхась Багун, Юрка Віцьбіч, Сяргей Дарожны, Алесь Дудар, Алесь Звонак, Васіль Каваль, Тодар Кляшторны, Максім Лужанін, Валеры Маракоў, Эдуард Самуйлёнак, Юлі Таўбін, Уладзімір Хадыка.

Дзе тавізаўцы ладзілі пасяджэнні сваёй суполкі, пра што яны пісалі і марылі, як склаліся іх лёсы, раскажа вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва паэт Віктар Жыбуль – лаўрэат літаратурнай прэміі “Празрысты Эол” (2018) за даследаванне дзейнасці ТАВІЗу.

Уваход вольны.

Калі: 25 красавіка 2019 г. 17.00

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

вул. М. Багдановіча,13 (лекцыйная зала)

Тэл.: +375 17 334 56 21

Крыніца: http://bellitmuseum.by/uncategorized/lektsyiya-viktara-zhyibulya-taviz-litaraturnaya-bagema-1930-h-gg/

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».