Вы тут

Пётр Парашэнка масава "тэлефануе" ўкраінцам і просіць аддаць голас за яго


Украінцы пачалі паведамляць у сацсетках, што атрымліваюць тэлефонныя званкі, у якіх ім прайграваецца запіс звароту Пятра Парашэнкі. Прэзідэнт Украіны просіць прыйсці на выбары 21 красавіка і падтрымаць яго курс.


Як паведамляе ЛІГА.net, у штабе Парашэнкі пацвердзілі, што выкарыстоўваюць "званок прэзідэнта" выбаршчыкам. Там таксама апублікавалі аўдыёзапіс тэлефоннага звароту.

"Добры дзень, гэта Пётр Парашэнка, прэзідэнт Украіны. 21 красавіка - вырашальны дзень, які вызначыць лёс краіны. Прашу вас падтрымаць мой курс", - кажа прэзідэнт.

Ён таксама падкрэслівае, што яго курс - гэта "дэмакратыя і годнасць", "стабільная грыўня", а таксама шлях у ЕС і НАТА. "Падтрымайце моцную Украіну, а не краіну, якая ўпадзе на калені", - сказаў на заканчэнне прэзідэнт у запісе. Нагадаем, па дадзеных сацапытання сацыялагічнай групы "Рэйтынг", у другім туры прэзідэнцкіх выбараў шоўмена Уладзіміра Зяленскага маюць намер падтрымаць 58% украінцаў, дзеючага кіраўніка дзяржавы Пятра Парашэнкі - 22%, не вызначыліся - 20%.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.

Культура

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Як думаеш, а заўтра нехта пра нас успомніць?» — пытаецца на вялікім экране адзін ветэран у другога і атрымлівае абнадзейлівы адказ. 

Спорт

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

Сярод 450 шчасліўчыкаў, якім даверана несці факел з агнём ІІ Еўрапейскіх гульняў, аказалася наша Дар'я Лабажэвіч.

Грамадства

Будні сельскага ўрача

Будні сельскага ўрача

З якімі наступствамі аптымізацыі прыходзіцца яму сутыкацца падчас работы.